Афіша2121

20 снежня — Уладзімір Арлоў запрашае на прэзентацыю

У «Акадэмкнізе» (пр. Незалежнасці, 72) пройдзе прэзентацыя пяцітомніка творцы і калядная аўтограф-сесія. 18:00.

Напярэдадні Калядаў у выдавецтве «Логвінаў» пабачыў свет пяцітомны збор выбраных твораў аднаго з найулюбёных пісьменнікаў сучаснай Беларусі — Уладзіміра Арлова.

Тут усё, што даспадобы сённяшняму беларускаму чытачу.

Кніга выбранай эсэістыкі пачынаецца з легендарнага эсэ «Незалежнасць — гэта…», перакладзенага на 20 моваў свету.

Томік арлоўскай паэзіі — гэта выбраныя творы з пяці паэтычных кніг, уключаючы «Паром праз Ла-Манш» за якую аўтар атрымаў міжнародную прэмію «Еўрапейскі паэт свабоды».

Чытачу прапануецца і фірмовая гістарычная проза Арлова — аповесці «Сны імператара» і «Час чумы», апавяданні «Тры мужы спадарыні Дамінікі»,»Рандэву на манёўрах», «Каханак яе вялікасці»…

У збор твораў увайшлі містычная гісторыя кахання «Краявід з ментолавым пахам», антытаталітарны «Ордэн Белай мышы», антыкаланіяльная «Сібірская аповесць».

Не забытая ў пяцікніжжы, якое арыгінальна аформіла мастачка Кацярына Пікірэня, і проза апошніх гадоў — найноўшыя аповесці «Танцы над горадам» і «Дом з дамавікамі».

«Гэта самы цудоўны падарунак, які я калі-небудзь атрымліваў на Каляды, — кажа Уладзімір Арлоў. — Буду сустракаць святы ў атачэнні маіх кніг і маіх герояў. Могуць абраць гэтую кампанію і чытачы. Абяцаю, што будзе і цікава, і смешна, і страшна. Але толькі не сумна.»

Калядная аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова адбудзецца ў сераду 20 снежня ў «Акадэмкнізе» (пр.Незалежнасці, 72). Пачатак а 18-й.

Чытачы змогуць атрымаць аўтограф таксама на кнізе Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі». У аўтограф-сесіі возьме ўдзел і П.Татарнікаў.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома15

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенца, які чатыры гады хаваўся ў горадзе ад сілавікоў, прысудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму3

У Іспаніі загадкава загінуў экс-чыноўнік МУС Украіны ў месцы, дзе забілі расійскага лётчыка2

«Камунарка» і «Спартак» пачнуць рабіць цукеркі з венесуэльскіх какава-бабоў3

У расійскім горадзе хлопец з двума нажамі ўжо 16 гадзін стаіць на карнізе восьмага паверха2

Піт Паўлаў і Сяргей Марцалеў здымаюцца ў польскім кіно — вось як і навошта2

Паляшук схадзіў у лес і прыцягнуў 50 кілаграмаў лісічак4

Паліцыя Ерэвана не дала вайскоўцам РФ выкрасці расійскага дэзерціра

Прасцей злятаць у Азію: беларуска распавяла, як дабіралася з Гродна ў Беласток5

Прыгарад Стакгольма, дзе арудуюць бандыты-падлеткі з ліку мігрантаў, стаў адным з самых небяспечных месцаў Еўропы29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома15

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць