Здарэнні99

У Віцебску п'яная жанчына выкінула з 8 паверха сабаку, бо той пасікаў у кватэры

Жанчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, выкінула сабаку з балкона 8 паверха на вачах у сваёй дачкі — такое паведамленне паступіла 26 лістапада ў 00:30 у дзяжурную службу Першамайскага РАУС Віцебска.

На месца здарэння неадкладна выбыла следча-аператыўная група, якая выявіла каля дома №32 да 2 па вуліцы Чкалава сабаку з прыкметамі падзення з вышыні.

Папярэдне ўстаноўлена, што сабака пражывала ў сям'і з чэрвеня 2017 года. У момант здзяйснення правапарушэння 35-гадовая жанчына знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Гнеў гаспадыні выклікала паводзіны сабакі, якая пасікала ў кватэры. Суседзі чулі, як яе 11-гадовая дачка крычала і прасіла не выкідаць сабаку.

Сабраныя матэрыялы перададзеныя ў Следчы камітэт, паведамляе віцебская міліцыя.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую8

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?19

У Польшчы будуць судзіць 12 дропераў — яны давалі свае рахункі махлярам для вываду грошай. Сярод іх ёсць і беларусы3

Мілых зайчанятаў пабачылі леснікі ФОТАФАКТ2

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова штодня праводзіць у сацсетках па пяць гадзін

Вядучай СТБ намалявалі на машыне пеніс — ужо другі раз35

Як ЗША выбудоўваюць новы сусветны парадак: кантроль над марскімі вузламі перадусім7

«Вясна»: Праводзяцца ператрусы ў дзеячоў культуры6

«Эфект губной памады» ў продажах сапраўды працуе

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую8

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць