Памочнік прэзідэнта РФ Уладзіслаў Суркоў застаўся задаволены сустрэчай са спецпрадстаўніком Дзярждэпу па Украіне Куртам Волкерам, што адбылася ў панядзелак у Мінску, назваўшы яе «карыснай і канструктыўнай».
«Мы пагадзіліся, што бягучая сітуацыя на паўднёвым усходзе Украіны не можа задавальняць ні канфліктуючыя бакі, ні знешнія сілы, якія садзейнічаюць ўрэгуляванню, - сказаў Суркоў па выніках перамоваў. - Дыскусія ішла ў тоне ўзаемнай павагі і зацікаўленасці, сумленна, сур'ёзна, без ілюзій і перадузятасці. Прыхільнасць мінскім пагадненням пад сумнеў не ставілася: абодва бакі прапанавалі свежыя ідэі і наватарскія падыходы па іх рэалізацыі», — цытуе Суркова ТАСС.
Цяперашняя сустрэча стала першым кантактам паміж прадстаўнікамі Расіі і ЗША пасля таго, як 7 ліпеня Курт Волкер быў прызначаны на сваю цяперашнюю пасаду. Яго задача - каардынаваць ўсе намаганні Дзярждэпартамента па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары