Меркаванні1515

«Я ведаю абсалютна разумных і патрыятычных чыноўнікаў»

Піша Максім Маханькоў.

Раней я абсалютна шчыра верыў у тое, што амаль усе беларускія чыноўнікі — безыдэйныя вертыкальшчыкі, якія варожа ставяцца да ўсяго беларускага. Ужо потым я зразумеў, што гэта зусім не так. Адсотак разумных і патрыятычных людзей сярод беларускага чынавенства не такі высокі, як хацелася б, але і не такі мізэрны, як я думаў. І пры іншым дзяржаўным курсе гэтыя людзі маглі б быць добрымі кіраўнікамі і прыносіць рэальную карысць Бацькаўшчыне.

Я добра ведаю двух такіх чыноўнікаў. Імёны называць не буду. Адзін са Старадарожчыны, другі з Салігоршчыны.

Той, які са Старадарожчыны — шчыры і адданы патрыёт краіны, чалавек адукаваны, добра разумее мастацтва і цалкам апантаны Беларушчынай. А яго мілагучная беларуская мова зачароўвае. Праўда, я не сустракаў сярод іншых, нават сярод філолагаў і лінгвістаў, людзей з такім сакавітым і чыстым беларускім вымаўленнем. Калі ў англічан ёсць Сцівэн Фрай, чыё вымаўленне лічыцца ў Брытаніі ўзорным для англійскай мовы, то ў беларусаў ёсць гэты старадарожскі чыноўнік, якому можна толькі фільмы і аўдыёкнігі агучваць.

Салігорскі чыноўнік не меншы патрыёт Беларусі. Ён ведае амаль усё па гісторыі Беларусі. Чалавек даволі скептычна ставіцца да ўсіх нашых суседзяў, але толькі таму, што жыве выключна інтарэсамі Беларусі. Гэты чыноўнік мала што вырашае, але душа ў яго баліць за Беларусь.

Дык вось, да чаго гэта я? Я упэўнены, што такіх чыноўнікаў у Беларусі шмат. І калі б сапраўды існаваў нейкі курс на «мяккую беларусізацыю», гэтыя людзі ўжо сябе б праявілі. Усе мы разумеем, як працуе беларуская «вертыкаль». Калі б быў нейкі попыт на «мяккую беларусізацыю» з боку цэнтральнай улады, то гэтыя чыноўнікі хуценька прыняліся б за беларусізацыю, бо ў іх ёсць не толькі адміністратыўны рэсурс, але і моцнае жаданне гэтую самую беларусізацыю правесці. Але за апошнія некалькі гадоў у дзейнасці гэтых чыноўнікаў фактычна нічога не змянілася. Адмашкі на беларусізацыю не было, таму я і сумняваюся, што існуе мэтанакіраваная і санкцыянаваная ўладамі «мяккая беларусізацыя».

Бо калі яна насамрэч існуе, чаму ж гэтыя патрыёты-чыноўнікі не прыняліся беларусізаваць усё навокал?

Добра, калі я памыляюся.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца10

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мужчын трыгерыць «жаночая піўная» і абанементы з улікам менструацыі? Пра што гавораць у шоу Ментусавай і Раецкай50

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца10

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць