Усяго патроху22

Дзе працуе Лукашэнка

Grand Hotel & SPA Rodina яшчэ за часамі СССР карыстаўся асаблівай папулярнасьцю ў тагачаснага найвышэйшага кіраўніцтва.

Аляксандар Лукашэнка вырашыў папрацаваць у Сочы да суботы, паведамляе расейская газэта «Коммерсант». Паводле гэтае добра інфармаванае крыніцы, ён хоча дачакацца ў Сочы прыезду расейскага прэм'ера Ўладзімера Пуціна. Ён мае спыніцца ў прыморскім ґранд-спа-гатэлі «Родина» сёньня. Што ж гэта за гатэль, які так палюбілі палітыкі?

Grand Hotel & SPA Rodina

яшчэ за часамі СССР карыстаўся асаблівай папулярнасьцю ў тагачаснага найвышэйшага кіраўніцтва. Тады, вядома, ён называўся ня гранд, і ня спа, а проста «Родіна». Дый належаў дзяржаве, а не машынна-алюміневаму магнату Дзерыпаску, як цяпер. Затое цяпер у ім можа пасяліцца кожны ахвотны. Кожны — хто мае грошы. Суткі жыцьця ў гатэлі абыдуцца ад 200 да амаль 6000 даляраў.

У гасьцінцы ўсяго 40 нумароў. Нешматлікія насельнікі могуць паблукаць па лясістым парку, падзівіцца на Каўкаскія горы, паплаваць у басэйнах з падагрэвам, пакатацца па 15‑гектарнай тэрыторыі гасьцініцы на гольф‑карах, спусьціцца да пляжу на ліфце.

Да аэрапорту высокіх гасьцей адвозяць на хуткасным марскім катэры.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА14

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі і іх кавалеры другі год запар ратуюць эканоміку «Мілавіцы», пакуль рускія і еўрапейцы купляюць усё менш7

МЗС Італіі выклікала расійскага пасла пасля таго, як Салаўёў назваў Джорджу Мелоні «шл**ай»6

Кацярына Андрэева прыняла прэстыжную ўзнагароду за стрым, праз які трапіла за краты

Эвалюцыя чалавека не спынілася. За апошнія 10 тысяч гадоў стала больш рыжых, а выпадкаў мужчынскага аблысення паменела2

Прэзерватывы Durex падаражэюць на 30% з-за вайны на Блізкім Усходзе

Прэзідэнт Аргенціны Мілей праспяваў на канцэрце ў гонар Нетаньяху4

Калі адбудуцца перамовы ЗША і Ірана і ці адбудуцца яны ўвогуле, становіцца ўсё менш зразумела1

У Аўстрыі перазнялі культавы серыял «Камісар Рэкс»

«Лестэр», які сенсацыйна выйграў прэм'ер-лігу 10 гадоў таму, сёння таксама сенсацыйна вылецеў у трэці дывізіён3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА14

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць