Свет1313

У Венесуэле генпракурор перайшла на бок апазіцыі

Луіза Артэга, генеральны пракурор Венесуэлы. Фота з Вікіпедыі.

Луіза Артэга, генеральны пракурор Венесуэлы, асудзіла намер уладаў краіны перапісаць канстытуцыю, абмежаваўшы паўнамоцтвы парламента.

59-гадовая Артэга — былая паплечніца прэзідэнта Нікаласа Мадура. Аднак сёлета яна раптоўна дыстанцыявалася ад яго. Яна выказала сумнеў у законнасці разгону дэманстрацый супраць цяперашніх уладаў.

Мадура кантралюе суды, спецслужбы і армію.

«Нехта пагражае маёй сям'і», — расказала Артэга ў панядзелак. «Пераследуюць іх, ездзяць за імі на хвасце, з выгляду як SEBIN», — цытуюць Артэгу венесуэльскія СМІ.

SEBIN — гэта створаная Уга Чавэсам Баліварыянская служба выведкі.

У той жа час дзяржаўныя СМІ абрынулі на Артэгу шквал абвінавачванняў.

Пратэсты ў Венесуэле працягваюцца ўжо два месяцы. Яны маюць гвалтоўны характар, у іх загінулі 67 чалавек з абодвух бакоў, яшчэ тысячы былі параненыя.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе5

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Перапланіроўку ў кватэрах спросцяць1

Жодзінец палюбіў чужыя машыны: не мог прайсці міма, каб не выцягнуць магнітолу ці хаця б не пакатацца. Канец хобі паклалі УСУ9

У Беларусі ўпершыню прайшоў чэмпіянат па выдаленні ўвагнутасцей з аўто1

Гэта самая дарагая хрушчоўка краіны1

Украіна паразіла расійскі фрэгат, з якога білі крылатымі ракетамі5

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай2

Чаму нават маладым не варта бегчы за аўтобусам, што ад’язджае2

Палешукі зрабілі плыт з каністраў і паплылі, потым плыт пачаў тануць1

Хто выступіць на «Славянскім базары» і колькі каштуюць квіткі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе5

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць