Меркаванні4343

Стась Карпаў. Я люблю коціка і не люблю нашых людзей прыблізна за адно і тое ж

Я люблю коціка і не люблю нашых людзей прыблізна за адно і тое ж.

Раніцай, што б ні здарылася, дзе б ні здзяйсняліся несправядлівасці, вайна, голад і эпідэміі — коцік пацягваецца на фатэлі, вітае мяне, зігуючы лапкай і прамаўляючы нешта сярэдняе паміж беларускім «ох» і грузінскім «вах».

Цэлымі днямі ў Менску ён займаецца бяззлобным падхалімажам, прыдумвае сабе важныя справы, усім відам дэманструючы прагу стабільнасці, ганяе па падлозе і жарэ бонсцікі, якія упарта нясе Еўраопт.

Свет ката — зразумелы і камфортны. Кот са свайго пункту гледжання робіць усё, што хоча, а з майго — робіць тое, што павінен рабіць кот. Жарэ, сера і радуе гаспадароў.

Бывае, калі кот спрабуе сцягнуць са стала бутэрброд — ён атрымлівае фофана па вуху. Тады ён з працяжным «ёёёёё» ўцякае пад канапу і адтуль ненавідзіць мяне прыблізна 5 хвілін. Пасля ён усё забывае і усё даруе. Калі ён вылазіць з хованкі — бутэрброда ўжо няма і яму няма чаго хацець, акрамя бонсцікаў і ласкі.

Свет маіх суайчыннікаў прапарцыянальна — такі ж мікраскапічны. Не бачачы нічога — яны нічога не хочуць. Нічога не патрабуючы — не атрымліваюць забаронаў і, значыць, адчуваюць сябе свабоднымі. Маючы прыродную незлаблівасць і кароткую памяць, яны таксама хочуць ласкі і бонсцікаў.

Цяпер пра рызыкі рэжыма. Аляксандар Грыгоравіч, прачытайце уважліва, тут пра страшнае:

Калі мы першы раз у жыцці ўзялі ката на дачу, ён па дарозе у гудучай машыне страціў на нярвовай глебе палову «валасянога покрыва». У новым доме — зашыўся пад лесвіцу. На вуліцы прыпаў пузам да сырой зямліцы і не зрухваўся з месца.

На другі раз ён інтэнсіўна абследваў дом.

На трэці раз пачаў хістацца на фіранках і высветліў, што ўсё самае цікавае — за вакном, аблюбаваўшы падваконнік.

На чацвёрты раз ён высветліў, што па лесвіцы можна падымацца на другі паверх і назіраць «гаспадароў» пачаў выключна з верхатуры, страціўшы, такім чынам, увесь піетэт.

На пяты раз ён выйшаў на вуліцу, а на шосты драпануў на суседскі ўчастак і быў знойдзены за абнюхваннем нейкай коткі.

Ад таго часу і дагэтуль ён ненавідзіць сядзець дома. Пры дапамозе сваёй сямікілаграмовай тушкі ён навучыўся адчыняць уваходныя дзверы. У нядзелю перагрыз вяровачку, за якую мы яго прывязвалі да дрэва, каб ён не уцякаў.

То бок, кот перагрыз вяровачку, але ўцякаць не стаў. Проста перагрыз, дэманструючы, і лёг у метры ад месца згрызення, пільна ўглядаючыся ў жука.

З параўнання ката і беларускага народа можна было б зрабіць цэлы цыкл, але гэтаму замінае адна абставіна, якая прадстаўляе народ у метафарычна больш выгадным святле: у нашага ката няма яек.

Каментары43

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро4

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус купляў долары — і страціў на гэтым 1 550 рублёў10

З двузубам Рурыкавічаў на сценах. Знойдзены на Новым замку ў Гродне храм ХІІ стагоддзя адразу ж закапалі9

На прыёме з удзелам Трампа і іншых першых асоб ЗША стралок адкрыў агонь23

Ізраіль вывозіць з ускрайку Індыі супольнасць, якую лічаць адным са «страчаных кален» Ізраілевых. Заадно рашаецца пытанне працоўных рук10

Памёр расійскі палітвязень Алег Тырышкін. Ён ужо трэці за красавік

Маці дзяўчынкі, якая згубілася ў Гродне, знайшлі. Але яе паводзіны пасля знікнення дачкі здзіўляюць3

У Мінску п'яны мужчына абрабаваў такую ж жанчыну. Цяпер будзе плаціць штраф1

У фінал Кубка Украіны па футболе выйшла каманда з другога дывізіёна, якая за ўвесь турнір забіла два мячы. Як так атрымалася?

У Афрыцы сланы затапталі амерыканскага мільянера, які прыехаў паляваць на антылоп5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро4

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць