Грамадства1717

Хлопца, якога жорстка затрымалі ў метро, адпусцілі дадому

19-гадовага мінчаніна, якога 27 траўня жорстка затрымалі на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў сталіцы, адпусцілі дадому, нягледзячы на тое, што супраць яго распачатая крымінальная справа паводле артыкула 364 «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». Як паведаміў Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, у дачыненні да затрыманага прымянілі «меры працэсуальнага прымусу».

«З улікам прызнання сваёй віны і раскаяння ў зробленым, да яго прымянілі меру прымусу: каб ён з’яўляўся па першым выкліку, як толькі спатрэбіцца следчым».

Паводле слоў прадстаўніка Следчага камітэта, адпусцілі затрыманага проста з лякарні хуткай дапамогі, дзе ён праходзіў таксікалагічную экспертызу і дзе хлопца выводзілі са стану алкагольнага атручэння. Колькі дакладна праміле алкаголю выявілі медыкі ў крыві 19-гадовага хлопца, Кабаковіч не ўдакладняе.

Паводле артыкула, яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. У Следчым камітэце звяртаюць увагу на тое, што абвінавачаны нідзе не працуе і не вучыцца, а на момант здарэння ён адпрацоўваў 240 гадзін грамадскіх работ, паводле прысуду ад лютага 2017 года.

Нагадаем, здарэнне адбылося 27 траўня ў 1 гадзіну 16 хвілін у сталічным метро. Па версіі ГУУС, міліцыянт спыніў юнака і папрасіў пакінуць метрапалітэн, бо п'яным забаронены праезд у падземцы. Яны падняліся ў вестыбюль, аднак сыходзіць са станцыі хлопец адмовіўся.

Паведамляецца, што юнак стаў супраціўляцца, калі яго спрабавалі адвесці ў пакой міліцыі для разбору. Пры гэтым ён траўмаваў міліцыянта - закрыты пералом костак носа. Правапарушальніка затрымалі з удзелам супрацоўнікаў службы бяспекі мінскага метрапалітэна і бліжэйшага міліцэйскага нараду. Відэа затрымання трапіла ў сацсеткі і выклікала шмат пытанняў да прафесіяналізму «людзей у форме».

Каментары17

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць