Надвор'е88

У выходныя будзе сырое і дэпрэсіўнае надвор'е

Фота Сяргея Гудзіліна

У выходныя ў Беларусі будзе мокра. Чакаюцца мокры снег, дождж, туман, галалёд і галалёдзіца. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Дзмітрый Рабаў.

21 студзеня, у суботу, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты і вільготная цёплая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Ноччу і раніцай на значнай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах прагназуюцца невялікія кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні 5-10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак -3 — +3°С.

У Мінску невялікія кароткачасовыя ападкі - мокры снег, дождж, слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні 5-10 м/с, ноччу парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак -1 — +1°С.

22 студзеня, у нядзелю, большая частка Беларусі апынецца ў полі павышанага атмасфернага ціску. У начныя і ранішнія гадзіны крыху падмарозіць да -1 — -8°С, пры праясненнях па ўсходзе да -12°С; днём -3 — +2°С. У асобных раёнах краіны невялікі снег, мокры снег, слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.

У Мінску магчымы невялікі снег, мокры снег, дождж. Слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы -3 — -5°С, днём каля 0°C.

23 студзеня, надвор'е ў краіне ноччу будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага ціску, днём атмасферны фронт, які змяшчаецца са Скандынаўскага паўвострава. У асобных раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі - мокры снег, дождж, туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — -7°С, максімальная днём -4 — + 1°С.

У Мінску магчымыя невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы -3 — -5°С, днём каля 0 — -2°С.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна1

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць