Улада33

Беларусь і Польшча дамовіліся аб штогадовым правядзенні форуму рэгіёнаў

Беларускія і польскія парламентарыі адкрыта абмяркоўваюць усе праблемы ўзаемадзеяння дзвюх краін, заявіў сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, падводзячы першыя вынікі візіту ў Беларусь польскай парламенцкай дэлегацыі на чале з маршалкам сената Польшчы Станіславам Карчэўскім.

«Мы былі адкрытымі, абмеркавалі праблемныя пытанні, якія існуюць ва ўзаемадзеянні. У многім зблізілі нашы пазіцыі, знайшлі ўзаемавыгадныя рашэнні і, галоўнае, дамовіліся, што кантакты будуць рэгулярнымі», — сказаў спікер. «У нас няма закрытай тэматыкі», — сказаў ён.

Як падкрэсліў Станіслаў Карчэўскі, яго візіт паказвае, што ў Беларусі і Польшчы вялікі патэнцыял у супрацоўніцтве па розных напрамках. Бакі дамовіліся аб штогадовым правядзенні форуму рэгіёнаў і эканамічнага форуму па чарзе ў Польшчы і Беларусі.

Польская парламенцкая дэлегацыя сёння прысутнічала на пасяджэнні Савета Рэспублікі, дзе разглядалася пытанне аб ратыфікацыі беларуска-польскага пагаднення аб супрацоўніцтве ў адукацыі. Сенатары прагаласавалі за ратыфікацыю дакумента, які, як адзначыў, прадстаўляючы дакумент парламентарыям, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, пасадзейнічае развіццю прамых кантактаў паміж установамі адукацыі, узаемаабмену студэнтамі, аспірантамі і педагагічнымі работнікамі. Пагадненне прадугледжвае арганізацыю павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўку педагагічных работнікаў у галіне беларускай і польскай філалогіі, удзел у сумесных адукацыйных мерапрыемствах.

Кожны навучальны год краіны могуць на пяць месяцаў накіроўваць адна адной на навучанне па дзесяць студэнтаў, аспірантаў, дактарантаў. Штогод на ўмовах парытэту Беларусь і Польшча могуць прымаць на навучанне ў ВНУ да 20 чалавек, якія належаць да нацыянальных меншасцей. Што датычыцца педагагічных работнікаў, то бакі гатовы прымаць на стажыроўкі кожны год па 12 чалавек тэрмінам на адзін месяц.

Маршалак сената Польшчы, выступаючы перад членамі Савета Рэспублікі, адзначыў важнасць ратыфікаванага імі пагаднення для далейшага развіцця двухбаковых адносін, умацавання ўзаемадаверу паміж краінамі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой адкрылі Цэнтральны парк ФОТЫ3

Дарадца Ціханоўскай заклікаў узяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду25

«Не пазнала сваё дзіця». У Гомелі бяздомныя сабакі пакусалі 11‑гадовую дзяўчынку10

Кампанія Sumsub, задзейнічаная ў апрацоўцы пашпартоў беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, адрэагавала на публікацыю «НН»23

У Гомелі закрываецца мясцовая гандлёвая сетка «Аркада»1

У Слуцкім раёне двое работнікаў свінакомплексу распіхалі па мяхах 18 парасят2

Мужчыну ў Мінску будуць судзіць за «адмаўленне генацыду беларускага народа»18

Работнікі гомельскага прадпрыемства скардзяцца, што з пачатку года ім не плацяць заробкі2

Урад рэзка павялічыў вывазныя мыты на нафтапрадукты. Рост больш чым у 25 разоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць