Здарэнні1515

Неафашыста з Жодзіна падазраюць у сэксе з непаўналетняй і збіцці падлетка

Так выглядаў ён у 2013 г.

23-гадовага жыхара Жодзіна затрымалі супрацоўнікі 10-га ўпраўлення (па Мінскай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі. Яго падазраюць у шэрагу злачынстваў супраць асобы.

Паводле інфармацыі УУС Мінаблвыканкама, злачынствы адбыліся ў Жодзіне ўвесну 2015 года. У адным з жодзінскіх інтэрнатаў хлопец нападпітку меў сэкс з непаўналетняй. Таксама ён беспадстаўна збіў непаўналетняга падлетка каля гарадской лякарні.

Жодзінскі аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальныя справы. Пад пагрозай крымінальнага пераследу юнак спярша з'ехаў з Жодзіна, а потым і ўвогуле пакінуў краіну. Паводле аператыўнай інфармацыі, больш за год хлопец хаваўся ў Расіі. Цяпер яго ўзялі пад варту.

Паведамляецца, што хлопец сістэматычна выказваў прыхільнасць і прапагандаваў ідэі неафашызму, на яго целе ёсць адпаведныя тату і сімвалы. Раней малады чалавек прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах, абразы і дробнае хуліганства.

Дарэчы, праваахоўнікі звяртаюць увагу на тое, што пры першапачатковым разборы па ўчыненых злачынствах жодзінце запалохваў і шантажаваў сведкаў і пацярпелых, каб атрымаць сведчанні на сваю карысць.

Таксама паведамляецца, што апошнім часам хлопец прыняў захады для змены знешнасці.

Міліцыянты мяркуюць, што затрыманы мае дачыненне да іншых злачынстваў супраць асобы, у тым ліку сэксуальнага характару.

У сувязі з гэтым праваахоўнікі просяць тых, у дачыненні да якіх падазраваным былі здзейснены супрацьпраўныя дзеянні, а таксама тых, хто валодае пра гэта якой-небудзь інфармацыяй, паведаміць пра сябе ў 10-ае кіраванне ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь.

Кантактныя тэлефоны: 8-017-218-53-96, 8-033-692-08-06 (МТС).

Так выглядае ў 2016 г.

Каментары15

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»29

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць