Грамадства5656

Пакупнікоў флэшак і дыскаў прымусяць плаціць за спампаваныя кіно і музыку

Неўзабаве флэшкі, дыскі і іншыя падобныя носьбіты інфармацыі для беларускіх пакупнікоў падаражэюць. Атрыманыя грошы, як мяркуецца, пойдуць на ўзнагароджанне беларускіх творцаў за выкарыстанне іх твораў праз інтэрнэт прыватнымі асобамі.

Пра гэта распавёў старшыня праўлення нядаўна створанага Беларускага таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў Сяргей Кухто, піша Еўрарадыё са спасылкай на «Савецкую Беларусію».

Па яго словах, новае таварыства не канкуруе з Нацыянальным Цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), дзе ёсць падраздзяленне па абароне аўтарскага і сумежных правоў. Наадварот, яны плануюць дзейнічаць сумесна. НЦІУ абараняе правы пры публічным выкарыстанні твораў. А новае грамадскае аб'яднанне стане сачыць за захаваннем аўтарскіх правоў пры капіяванні аўдыя- і аўдыёвізуальных твораў шараговымі карыстальнікамі.

Такім чынам, кожны, хто спампоўвае музыку або кіно з інтэрнэту, будзе пералічваць грошы творцам. Новае таварыства плануе заключыць дамовы на адлічэнні з тымі, хто вырабляе альбо ўвозіць у Беларусь тавары для захоўвання і капіявання інфармацыі. «Шараговы спажывец, набыўшы ў краме, напрыклад, флэшку ці дыск, заплаціць за іх, умоўна кажучы, не 10 рублёў, а 10 рублёў і 0,001 капейкі. Гэтыя 0,001 капейкі і адправяцца ў аўтарскае таварыства, дзе адсочаць і вызначаць рэйтынгі запамповак, і ў залежнасці ад іх зробяць адпаведныя адлічэнні таму ці іншаму аўтару», — тлумачыць Кухто.

Новае таварыства было зарэгістраванае ў чэрвені ў Міністэрстве юстыцыі і цяпер чакае дзяржаўнай акрэдытацыі. У яго ўвайшлі каля 60 прадстаўнікоў музыкі, тэатра, кіно. Сярод іх — драматург Аляксей Дудараў, спевакі Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, Анатоль Ярмоленка, рэжысёр Аляксандр Яфрэмаў, актрысы Святлана Сухавей і Валерыя Арланава.

Каментары56

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве44

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прайшлі першыя навальніцы. У бліжэйшыя дні паўторацца разам са шквалістым ветрам

Сербскія ўлады заявілі, што каля газаправода з расійскім газам знайшлі магутную выбухоўку7

Ад афіцыянткі да сэкс-інфарматаркі: гісторыя ўкраінскай дзяўчыны з акупаванай тэрыторыі6

На Браслаўшчыне ў пажары загінулі маці з сынам

Прапагандысты спыталі ў беларусаў, ці не варта ў краіне заблакаваць YouTube28

Пальчыс: Воля будзе часам жорсткага выпрабавання ўсяго каштоўнага, да чаго вы прыйшлі ў зняволенні2

Пазняк назваў, кіраўніцтва якой краіны самае варожае для Беларусі пасля Расіі263

Дроны атакавалі буйны НПЗ і ЦЭЦ пад Ніжнім Ноўгарадам2

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве44

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць