У англамоўным свеце распаўсюджваецца відэа з сірыйскім хлопчыкам, якога ўратавалі пасля бамбёжкі. Усе вядучыя СМІ свету распаўсюдзілі гэты запіс учора ўвечары.
На відэа дзіця выносяць з-пад друзу ў горадзе Алепа. Гэты горад быў спустошаны пастаяннымі абстрэламі.
Чалавек вынес хлопчыка з-пад абломкаў і пасадзіў у аранжавае крэсла аўтамабіля хуткай дапамогі. Хлопчык выцірае свае вочы і твар ад крыві пасля таго, як чалавек сыходзіць.
Хлопчыка клічуць Омран Дакніш, яму пяць гадоў. Ён, яшчэ чацвёра дзяцей, а таксама жанчына і двое маладых мужчын пацярпелі ў выніку авіяўдару па Алепа.
Больш 250 000 чалавек загінулі і мільёны былі перамешчаныя са сваіх месцаў пражывання ў часе сірыйскага канфлікту, які працягваецца доўгія гады. Нядаўна сірыйскі горад Алепа атрымаў міжнародную ўвагу як месца гуманітарнай катастрофы.
-
МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў
-
«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца
-
У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый
Каментары