Музыка11

На вялікім фэсце ў Нямеччыне ўпершыню выступяць беларусы

22 верасня ў межах Reeperbahn Festival – галоўным у Нямеччыне міжнародным з’ездзе прафесіяналаў у галіне сучаснай музыкі – упершыню будуць прадстаўленыя беларускія артысты. Мерапрыемства адбываецца ў Гамбургу ў раёне знакамітай вуліцы Reeperbahn, дзе калісьці гралі свае першыя канцэрты яшчэ нікому невядомыя The Beatles.

Reeperbahn Festival з’яўляецца адным з трох найбуйнейшых шоўкейс-фестываляў Еўропы і добра вядомы на сусветным узроўні. Кожны год ён цягам чатырох дзён адбываецца на 70 клубных і адкрытых пляцоўках у Гамбургу, у ім бяруць удзел каля 400 артыстаў. Выступы музыкаў глядзяць каля 30 тысяч гледачоў і больш за 3,5 тысячы прафесіяналаў з усяго свету. Гэта ажна з галоўных пляцовак для прасоўвання калектываў з розных краін на міжнародны рынак і проста вялікае свята музыкі і добрага настрою.

Высокі статус фестывалю абумоўлівае і падыход да адбору артыстаў: да разгляду прымаюцца толькі тыя, хто ўжо мае досвед выступаў на еўрапейскіх шоўкейс-фестывалях. З поўнага спіса беларускіх удзельнікаў падобных мерапрыемстваў апошніх гадоў арганізатары абралі 5 імёнаў: Super Besse (пост-панк), Mustelide (індзі-поп), Teleport (індзі-рок), Deech (электроніка) і Alexei De Bronhe (электроніка).

Беларускія артысты выступяць у межах адмысловага беларускага канцэртнага шоўкейса, партнёрам якога стаў Інстытут імя Гётэ ў Мінску – цягам апошніх трох год гэтая ўстанова ў межах праекта «Мінская акадэмія папулярная музыкі» праводзіла ў Беларусі бясплатныя семінары з удзелам прадстаўнікоў нямецкіх лэйблаў і фестываляў, мэнэджэраў артыстаў і прадстаўнікоў СМІ. Падтрымку шоўкейса забяспечвае сайт Experty.by, які прадстаўляе ў Беларусі шоўкейс-фестывалі Tallinn Music Week (Эстонія), MENT Ljubljana (Славенія), What’s Next In Music? / Vilnius Music Week (Літва), Lost In Music (Фінляндыя).

– Для нас гэта адзін з пікавых момантаў і важных вынікаў праграмы «Мінская акадэмія папулярнай музыкі», якая мае скончыцца ў гэтым годзе. На лекцыях і ў прыватных размовах усе нямецкія спікеры казалі пратое, што беларуская музыка нічым не горш за будзь якую іншую. Што яна павінна быць прадстаўлена на міжнароднай сцэне, каб атрымаць новы досвед і імпульс для развіцця. Таму мы вельмі радыя, што гэтыя словы і створаныя сувязі не засталіся на ўзроўні тэорыі, а знайшлі практычны працяг, – кажа Франк Баўман, дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску.

– Удзел беларускіх артыстаў у Reeperbahn Festival – гэта выхад на абсалютна новы ўзровень магчымасцяў і міжнародны знак якасці для ўсёй беларускай музычнай сцэны. Гэта не не значыць, што ўжо ўвосень нехта з беларускіх артыстаў абавязкова падвіша кантракт ў буйным заходнім лэйблам, але верагоднасць такой падзеі ў будучыні абсалютна дакладна падвышаецца, – адзначае Зміцер Безкаравайны, кіраўнік праекта Experty.by.

Да 1 жніўня беларускія музыкі могуць падаць заяўку на выступ у межах шоўкейс-фестывалю What’s Next In Music? у сталіцы Літвы (2-3 верасня 2016). Да 5 верасня адчынены прыём заявак на фестываль MENT Ljubljana ў сталіцы Славеніі (1-3 лютага 2017). Падрабязная інфармацыя пра ўмовы на сайце Experty.by.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў21

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія хоча адправіць 100 тысяч армян у Арменію, каб яны прагаласавалі на парламенцкіх выбарах супраць Пашыняна17

За 2025 год беларусы атрымалі 152 тысячы шэнгенскіх віз1

Масквічы падтрымалі беларуса-дырыжора, якому трэба было здаваць іспыт у пустой зале Гнесінкі. Быў аншлаг!20

У Мінску стартуе марафон стрытфуду

Варшаўскі бар-шоп WIN з беларускімі каранямі трапіў у гід «Мішлен»

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь7

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы4

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў21

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць