Эканоміка33

Ад сёння ўвоз тавараў звыш 300 еўра больш за раз на квартал абкладаецца мытнымі пошлінамі

Увоз тавараў звыш 300 еўра часцей чым раз на квартал будзе абкладацца мытнымі плацяжамі. Гэта прадугледжана ўказам №40, якім унесены змены ва ўказ №360 ад 21 ліпеня 2014 года »Аб перамяшчэнні праз мытную мяжу Мытнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь тавараў для асабістага карыстання», які сёння ўступае ў сілу.

Указам унесены змены ў парадак перамяшчэння тавараў для асабістага карыстання праз аўтамабільныя і чыгуначныя пункты пропуску. Дзеючая норма ў 1,5 тыс. еўра і 50 кг бяспошліннага ўвозу застаецца дзейнічаць, але калі грамадзяне будуць перасякаць мяжу часцей як раз на тры месяцы, то тавары сумай звыш 300 еўра не будуць прызнавацца мытнымі органамі таварамі для асабістага карыстання, а, такім чынам, будуць абкладацца мытнымі плацяжамі.

Згодна з вынікамі абследавання фізічных асоб у аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы Беларусі, праведзенага Нацыянальным статыстычным камітэтам і Дзяржаўным мытным камітэтам у 2015 годзе, больш за 70% рэспандэнтаў паказалі суму расходаў пры паездцы за мяжу да 300 еўра.

Палажэнні ўказа не будуць прымяняцца ў дачыненні да асобных катэгорый тавараў, рызыка ўвозу якіх у камерцыйных мэтах мінімальная. Гаворка ідзе пра тавары, што ўвозяцца паветраным транспартам, супрацоўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, а таксама тавараў, увезеных раней і што ўвозяцца фізічнымі асобамі назад.

Таксама ад сёння пачынаецца дзейнічаць норма наконт міжнародных пасылак. Цяпер яны абмежаваныя 22 еўра і 10 кг.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць