Афіша77

Без рук, без ног, але Нік Вуйчыч робіць усё — відэа з чалавекам, які хутка будзе выступаць у Мінску

15 красавіка ў Мінску ў «Мінск-Арэне» выступіць сусветна вядомы матыватар Нік Вуйчыч з праграмай «Жыццё без межаў» («Life without limits»).

Цана квіткоў ад 300 000 да 2 000 000 рублеў.

Зніжка для інвалідаў (не калясачнікаў) у памеры 30% прадстаўляецца па запыце пры наяўнасці дакументу, што пацвярджае інваліднасць.

Цана квіткоў для інвалідаў-калясачнікаў складае 920 000 рублеў і ўключае ў сябе квіток для аднаго суправаджаючага. Замова квіткоў для інвалідаў тут: [email protected].

Нік Вуйчыч — цікавы чалавек. Галоўнае, чаму навучыла Ніка доля, — трэба трымаць галаву вышэй у любых абставінах. Чым цяжэйшае змаганне — тым большы трыумф.

Гісторыя жыцця 33-гадовага Ніка Вуйчыча дзівосная. Вуйчыч нарадзіўся без ног і без рук у сям'і сербскіх эмігрантаў у Аўстраліі. Рэдкая хвароба — сіндром тэтраамеліі.

Бацькі спачатку былі ў роспачы, але рабілі ўсё, каб развіць дзіця, якое многім здавалася безнадзейным. Дактары адначасова развівалі ягонае ўменне карыстацца пратэзамі і выжываць без пратэзаў. І ўсё адно ўсё дзяцінства хлопца было поўнае смутку і дэпрэсіі: каму я трэба такі? У 10 гадоў ён спрабаваў утапіцца.

Ёсць Божая воля на тое, — вучылі Ніка бацькі. — І стараліся, каб ён асвойваў усё, тое, што і здаровыя дзеці. Як і большасць людзей на Захадзе, ён шмат падарожнічаў. Навучыўся плаваць, катацца на скейтбордзе, штурхаючыся цурубалкам ножкі, які дала яму прырода.

Але перадусім бацькі стараліся даць хлопцу веды. Пісаў ён, трымаючы ручку пальцамі сваёй адзінай усушанай ножкі. Ён атрымаў вышэйшую эканамічную адукацыю (бухгалтарскі ўлік і фінансавае планаванне). Хоць напачатку яго нават не хацелі прымаць у звычайную школу, «райана» горада Брысбэн настойвала, што такім, як Нік, месца ў спецшколе для інвалідаў.

Па меры таго як ён дабіваўся ў жыцці поспехаў, да Ніка стала прыходзіць упэўненасць і радасць. Ужо ў 17 гадоў ён стварыў грамадскую арганізацыю «Жыццё без канцавінаў».

Варта адзначыць, што Ніку пашчасціла нарадзіцца ў гуманным і багатым грамадстве. Нік не ўстыдаецца свайго цела. Шчыры вернік-евангеліст, ён стаў прапаведнікам. І аб'ехаў з пропаведзямі розныя краіны свету.

Жыццё падарыла Вуйчычу і вялікае каханне. Вяселле Вуйчыча з Канаэ Міяхара стала вялікай радасцю не толькі для пары, але і для ўсіх тых людзей, што дапамагалі Ніку ў жыцці. 

А вось кароткаметражны фільм з удзелам Вуйчыча ў якасці акцёра:

Каментары7

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ57

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць