Эканоміка

Мінпрацы і сацабароны растлумачыла парадак разліку заробкаў і дапамог у сувязі з дэнамінацыяй

Фота Сяргея Гудзіліна

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны растлумачыла парадак разліку заработнай платы работнікаў, грашовага забеспячэння, дапамог і іншых выплат у сувязі з правядзеннем дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства.

З 1 ліпеня 2016 года выплаты, устаноўленыя нарматыўнымі прававымі актамі, у тым ліку лакальнымі, у абсалютных (лічбавых) памерах, падлягаюць змяншэнню ў 10 000 разоў.

Акругленне зменшаных памераў базавых выплат ажыццяўляецца з улікам двух знакаў пасля коскі да найменшага наміналу грашовага знака (з 1 ліпеня 2016 года - 1 капейка) узору 2009 года, які знаходзіцца ў абарачэнні на тэрыторыі рэспублікі. Пры гэтым калі першая з лічбаў, што адкідаюцца (трэцяя лічба пасля коскі), большая або роўная 5, то апошняя з захоўваемых лічбаў (другая лічба пасля коскі) павялічваецца на адзінку, а калі першая з лічбаў, што адкідаюцца (трэцяя лічба пасля коскі), меншая за 5, то павелічэнне не праводзіцца (адкідаюцца лічбы пасля коскі, пачынаючы з трэцяй).

Вылічэнне памеру заработнай платы работнікаў, грашовага забеспячэння ваеннаслужачых, супрацоўнікаў, якія маюць спецыяльныя званні, сувораўцаў, выхаванцаў воінскіх часцей, аднаразовых выплат, пенсій праводзіцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Кожны разлічаны элемент (павышэнні, надбаўкі, даплаты, прэміі і інш.) заработнай платы, пенсіі, дабавачны від грашовага забеспячэння, аднаразовая выплата падлягаюць указанаму акругленню.

Аналагічна ажыццяўляецца акругленне заработнай платы работнікаў іншых арганізацый, устаноў, дзяржаўных органаў, а таксама грашовага забеспячэння ваеннаслужачых.

Пры вылічэнні (пераразліку) памераў дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, дапамог па часовай непрацаздольнасці і дапамог на пахаванне з 1 ліпеня 2016 года велічыні сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал, бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за перыяды да 1 ліпеня 2016 года падлягаюць змяншэнню ў 10 000 разоў і акругленню.

Пры вылічэнні (пераразліку) дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах з 1 ліпеня 2016 года сумы заработнай платы, прэмій і іншых выплат (даходу, узнагароджання) за кожны месяц перыяду (перыяд), за які вызначаецца памер сярэднядзённага заработку (даходу, узнагароджання), да правядзення дэнамінацыі, падлягаюць змяншэнню ў 10 000 разоў да двух знакаў пасля коскі.

***

Дэнамінацыя афіцыйнай грашовай адзінкі праводзіцца згодна з указам ад 4 лістапада 2015 года нумар 450 «Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь» шляхам замены грашовых знакаў узору 2000 года на грашовыя знакі ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000 беларускіх рублёў у грашовых знаках узору 2000 года да 1 беларускага рубля ў грашовых знаках узору 2009 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы80

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі лічыць зачыстку інтэрнэту ў Расіі падрыхтоўкай да ўдару па Балтыі25

Мужчына расстраляў васьмярых дзяцей у ЗША8

Іран адмаўляецца ад сустрэчы з амерыканцамі ў Ісламабадзе. Байкот выдае глыбокі раскол у Тэгеране4

Кулеба бачыць падрыхтоўку беларускай арміі да вайны. Але гэты мілітарысцкі тэатр прызначаны толькі для аднаго гледача — Крамля28

Праз канфлікт з Папам Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне14

У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць18

Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца14

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы80

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць