Меркаванні4545

«Найхутчэй, усё ўжо вырашана прэзідэнтам, але ўсё ж пішу, спадзяюся»

Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна.

Чытаю ваша выданне, лічу яго самым праўдзівым, таму і пішу вам. Я ні на што не спадзяюся, дасылаючы вам гэты ліст. Найхутчэй, усё ўжо вырашана прэзідэнтам, але пішу аб трывожным пытанні.

Злабадзённая тэма нашага сённяшняга жыцця — павелічэнне пенсійнага ўзросту для жанчын. Ну як можна дадумацца да гэтага? Ці ёсць сумленне ў таго, хто распрацоўвае і прапануе гэтую праграму? Прэса заўсёды знойдзе патрэбную колькасць асоб і прыгожыя словы для іх, якія скажуць так па розных асабістых прычынах. І калі прэзідэнт кажа пра тое, што па гэтым пытанні будзе раіцца, то мы ўпэўненыя ў тым, што будзе так, як ён скажа.

Асноўная маса працуючых жанчын думае пра гэта зусім інакш.

1. Ну як можна даваць для развагаў усім нам табліцу пенсійнага ўзросту па краінах? Усё спазнаецца ў параўнанні, але ў параўнанні не лічбаў, а ў параўнанні з узроўнем жыцця жанчын. Многія ж з нас проста выжываюць, а не жывуць на свае мізэрныя заробкі, а пасля і пенсію (у 2015-м яна вырасла на 5%, а цэны на ўсё на колькі?). Пра ўзровень жыцця ў іх і ў нас не варта і казаць.

2. Здароўе жанчын. Шмат кажам пра клопат аб здароўі жанчын, а на самай справе? Паглядзіце на чэргі ў паліклініках, у лякарнях! Сёння ў нашай краіне няма здаровых людзей, у тым ліку жанчын, ёсць проста дрэнна абследаваныя.

3. Ці стане багацейшай рэспубліка ад павелічэння пенсійнага ўзросту? Калі хтосьці ў нейкай галіне зможа папрацаваць яшчэ пасля 55-ці, дык хай папрацуе, а хтосьці марыць, толькі хутчэй бы 55, каб можна было хоць крыху пажыць на пенсіі. І такіх большасць.

Аляксандр Рыгоравіч мае рацыю, што на выбарах прэзідэнта (2015) мы зрабілі правільны выбар за мір і спакой у краіне, яго праўда. Але, галасуючы за яго кандыдатуру, мы былі ўпэўненыя, што нашае жыццё павінна ўсё-такі лепшаць хоць крыху, але штогод. Павелічэнне ж пенсійнага ўзросту для жанчын адкіне нас значна назад, пагоршыць адразу ўсё.

У далёкія цяжкія часы савецкі сатырык Аркадзь Райкін часта казаў: «Колькі год жыве чалавек? 6 год да школы і … на пенсіі», — працягнеце вы. А нам гэтага тэрміну і не пражыць па Райкіну. Спадзяёмся на ўсёмагутную сілу прэсы, каб думка нас, простых жанчын, была пачутая.

Каментары45

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць