Новым намеснікам міністра па НС Беларусі прызначаны палкоўнік Дзмітрый Бягун
Аляксандр Лукашэнка правёў ратацыю на ўзроўні намеснікаў міністра па надзвычайных сітуацыях. Два ўказы кіраўніка дзяржавы па гэтай тэматыцы з'явіліся 19 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Прэзідэнт вызваліў ад пасады намесніка міністра па НС генерал-маёра ўнутранай службы Аляксандра Ганчарова і звольніў яго са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях ў запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
Намеснікам міністра прызначаны палкоўнік унутранай службы Дзмітрый Бягун.
Каментары