Прагрэс па мінскіх пагадненнях ёсць, але ён недастатковы, таму санкцыі супраць РФ будуць прадоўжаныя. Пра гэта паведаміла ў панядзелак Высокі прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні па выніках пасяджэння Савета ЕС на ўзроўні кіраўнікоў МЗС.
«Па рэалізацыі мінскіх пагадненняў, мы на правільным шляху, аднак прагрэс яшчэ недастатковы, таму санкцыі супраць РФ будуць падоўжаныя», — сказала Магерыні.
Пры гэтым яна падкрэсліла, што санкцыі супраць РФ не перашкаджаюць актыўнаму ўзаемадзеянню ЕС з Расіяй.
«ЕС вёў і будзе працягваць весці актыўнае ўзаемадзеянне з Расіяй, у тым ліку па іранскім дасье, па Сірыі, Расія ўдзельнічала ў рымскай канферэнцыі па Лівіі. Санкцыі не перашкаджаюць актыўнаму ўзаемадзеянню ЕС і РФ», — сказала яна.
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі

Каментары