Музыка88

Хлопец, які спяваў з салістам Aerosmith у Маскве, іграе ў Мінску на Нямізе

Вулічны музыка Саша Анісімаў, які на пачатку верасня праславіўся сваім дуэтам са Стывам Тайлерам з Aerosmith на Кузнецкім мосце ў Маскве, прыехаў у Мінск.

Увечары 16 кастрычніка Саша размясціўся паміж станцыяй метро «Няміга» і Палацам спорту ды пачаў свой вулічны сэт. На гукі пачала сыходзіцца моладзь. Некаторыя з іх даведаліся пра выступ Сашы ў Мінску праз сацыяльныя сеткі і распавялі Еўрарадыё, што ўсё лета адхадзілі на выступы музыкі на вуліцах беларускай сталіцы. Моладзі падабаецца Сашына адданасць і прафесійны падыход да справы. Пакуль Еўрарадыё слухала Сашу, ён выканаў песні гуртоў 30 Seconds for Mars, The Cranberries, Pizza і Макса Каржа.

Па словах музыкі, у яго два тыдні таму нарадзіўся трэці хлопчык. Сям'я жыве ў Браславе разам з бацькамі яго жонкі. А паколькі музыка — гэта адзіны даход у сям'і Анісімавых, Саша вымушаны выйсці на вуліцы. Калі наступны раз музыка прыедзе ў Мінск, ён пакуль не ведае. Сёння з-за холаду публікі было не шмат, ды і з «падзякай» яна не спяшалася.

«Відаць, сёння я прыехаў паспяваць, а не зарабіць», — уздыхнуў хлопец і зацягнуў чарговы хіт.

Нагадаем, хлопец доўгі час жыў у Мінску і граў на вуліцах беларускай сталіцы. Летам на яго сэты збіралася па 100-200 слухачоў. Аднак з-за ўвагі міліцыі да вулічных музыкаў, Саша Анісімаў вымушаны быў з'ехаць у Маскву. Там, па яго словах, музыкі спакойна адчуваюць сябе на вуліцах і могуць добра зарабляць.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую1

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова штодня праводзіць у сацсетках па пяць гадзін

Вядучай СТБ намалявалі на машыне пеніс — ужо другі раз35

Як ЗША выбудоўваюць новы сусветны парадак: кантроль над марскімі вузламі перадусім7

«Вясна»: Праводзяцца ператрусы ў дзеячоў культуры6

«Эфект губной памады» ў продажах сапраўды працуе

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў8

«Крутыя лекцыі», але «жыве ў свеце, які сам і стварыў». Студэнты расказалі пра выкладчыка БДУІР, які запісаў зварот да Лукашэнкі6

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом3

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую1

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць