Улада1111

Лукашэнка пра апазіцыю: Ужо занадта далёкія яны ад народа. Пра што я з імі буду гаварыць?

Аляксандр Лукашэнка сёння дае інтэрв'ю прадстаўнікам трох недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Запрошаны прадстаўнікі TUT.BY, Еўрарадыё і радыё «Свабода».

На пытанне Еўрарадыё пра тое, ці змог бы Лукашэнка-апазіцыянер 1994 года перамагчы на выбарах Лукашэнку-прэзідэнта 2015 года, кіраўнік дзяржавы адказаў:

«Тады яшчэ больш жорстка было. Тады заплацілі людзям і сказалі: «Вось так павінна быць». Але тады людзі валам ішлі за Лукашэнку галасаваць. Тады яшчэ больш жорстка лічылі. Не ў гэтым справа. Сітуацыя іншая і знешняя, і ўнутраная. Але наўрад ці б я перамог, калі б цяпер быў на іх месцы. Таму што людзі многае зразумелі. Цяпер людзі маюць, што губляць. Ніхто не хоча жыць у краіне, якая ваюе».

Лукашэнка сказаў, што цяперашняя апазіцыя «занадта далёкая ад народа»: «Ужо занадта далёкія яны ад народа. І вы ж не верыце ў сваю перамогу — усюды пішаце, што Лукашэнка пераможа. Нават тыя, хто хацеў супраць мяне змагацца, думаюць: «Ну, Лукашэнка пераможа».

А калі гаворка зайшла пра дэбаты, Лукашэнка сказаў: «Назавіце прозвішча. Пра што я з імі буду гаварыць? Кебіч быў прэм'ерам і ён «знізашоў» да таго каб з Лукашэнкам дэбатаваць. Пра што мне гаварыць з Някляевым? Я не баюся з імі сесці і абмяркоўваць штосьці».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду3

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду3

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць