Эканоміка2323

Лукашэнка атрымаў $760 млн расійскага перадвыбарнага крэдыту 

Сродкі дзяржаўнага расійскага крэдыту ў $760 млн паступілі на рахунак Міністэрства фінансаў Беларусі.

«28 ліпеня на рахунак Міністэрства фінансаў паступілі сродкі дзяржаўнага фінансавага крэдыту ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб выдзяленні ўраду Беларусі дзяржаўнага фінансавага крэдыту», — гаворыцца ў паведамленні беларускага Мінфіна. 

Пагадненне аб выдзяленні гэтага крэдыту было падпісанае 24 ліпеня ў Маскве. Дакументам прадугледжанае выдзяленне фінансавых рэсурсаў у расійскіх рублях на $760 млн на 10 гадоў, уключаючы чатырохгадовы льготны перыяд. 

Крэдыт даецца ў расійскіх рублях паводле курсу Цэнтрабанка Расіі на дату падпісання пагаднення для пагашэння і абслугоўвання ў гэтым годзе дзярждоўгу Беларусі перад РФ і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця. 

Улік завінавачанасці па крэдыце вядзецца ў далярах ЗША. Беларусь павінна выплачваць крэдыт 13 роўнымі паўгадавымі долямі 15 лютага і 15 жніўня кожнага года, прычым першы плацеж будзе зроблены 15 лютага 2019 года, апошні — 15 лютага 2025 года. 

Беларускі бок выплачвае расійскаму боку за карыстанне крэдытам працэнты па стаўцы LIBOR для шасцімесячных дэпазітаў у далярах ЗША, павялічанай на маржу. Памер маржы фіксуецца ў працоўны дзень, што папярэднічае дню падпісання пагаднення, і вызначаецца як розніца паміж даходнасцю расійскіх еўрааблігацый з пагашэннем праз сем гадоў і стаўкай сямігадовага працэнтнага свопу ў далярах. 

Раней у гэтым годзе Беларусь ужо атрымала ад Расіі крэдыт у $110 млн у эквіваленце на пагашэнне працэнтаў па расійскім крэдыце, выдзеленым у 2010 годзе.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць