Тэатр11

Памерла Эльвіра Герасімовіч, аўтарка культавай пастаноўкі «Людзі на балоце» 

22 ліпеня пасля працяглай хваробы на 91-м годзе жыцьця памерла Эльвіра Герасімовіч, вядомая тэатральная і грамадская дзяячка Беларусі.

Пастаўлены па яе сцэнары 3-серыйны тэлеспектакль «Людзі на балоце» быў ганараваны Дзяржпрэміяй БССР, сучаснікі называлі яго культавым. Герасімовіч працавала над шматлікімі тэле-і і радыёпастаноўкамі па творах майстроў беларускай літаратуры — Васіля Быкава, Івана Мележа, Міхася Лынькова і Івана Шамякіна.

Заслужаная дзяячка мастацтваў Беларусі, яна была сярод студэнтаў і выпускнікоў першага набору Беларускага тэатральнага інстытута. У пачатку 50-х працавала актрысай драмтэатра пры Белдзяржэстрадзе, а пазней вучылася ў аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва ім. А.В. Луначарскага.

З 1956 года Герасімовіч некаторы час працавала старшым выкладчыкам майстэрства акцёра ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, а потым яшчэ каля дзесяці гадоў у якасці адказнага работніка ЦК КПБ. У 1968 Эльвіра Герасімовіч стала рэктаркай Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Дарэчы, яна была першай жанчынай у нашай краіне, якая заняла такі пост. І на гэтай пасадзе прапрацавала 16 гадоў, пасля працягнула займацца выкладаннем у родным ВНУ.

Паводле яе сцэнарыяў на Рэспубліканскай студыі тэлебачання была створаная тэлепастаноўка «Людзі на балоце» па творы Івана Мележа, на Беларускім радыё — радыёпастаноўкі па творах Івана Шамякіна «Сэрца на далоні», Сяргея Грахоўскага «Рудабельская рэспубліка», Васіля Быкава «Сляды на асфальце» і іншыя.

Аўтарка шматлікіх публікацый па гісторыі развіцця савецкага тэатральнага мастацтва, майстэрства акцёра і рэжысуры, яна таксама ўдзельнічала ў напісанні 3-томніка «Гісторыі беларускага тэатра».

«З'яўляючыся рэктаркай інстытута, яна працягвала займацца педагагічнай і навуковай дзейнасцю. Шэраг маладых акцёраў, што паспяхова працуюць у тэатрах Беларусі, тэатразнаўцаў з'яўляюцца яе непасрэднымі вучнямі», — адзначаецца ў біяграфіі прафесара, кандыдата мастацтвазнаўства, на сайце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Эльвіра Герасімовіч раней была ганараваная шэрагам узнагарод, сярод якіх ордэн «Знак пашаны», «За доблесную працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 г.г.», «За працоўную доблесць».

Развітанне з Эльвірай Герасімовіч пройдзе ў пятніцу, 24 ліпеня, з 11.00 да 13.00 у Палацы мастацтваў Мінска (вуліца Казлова, 3).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»23

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»

Усе навіны →
Усе навіны

Тату-мастаку з Гомеля, што жыве ў Польшчы, патрэбна дапамога. Некалькі месяцаў таму яму перасадзілі сэрца

«Яўрэй-сіяніст напаў на іранскае дзіця». У твітары істэрыя вакол фэйкаў пра беларуса, які напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце14

У Польшчы тэсціруюць пераход на 4-дзённы працоўны тыдзень. Чаму дзяржаве выгадна, каб людзі працавалі менш2

Беларускія комікі запусцілі ютуб-шоу спатканняў усляпую3

Пад Мінскам па віне п'янага кіроўцы «Мерседэса» загінулі дзве жанчыны і двое дзяцей3

Чалы: Лукашэнка гатовы пераступіць цераз асабістую нянавісць дзеля шанцу раскалоць эміграцыю8

Па дарозе са Швецыі ў Беларусь машына згубіла мінімум 300 тысяч кіламетраў прабегу — цяпер яе прадаюць за $15 тысяч8

«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю13

Банкрутуе завод кампазітных канструкцый. У яго хацелі ўкласці 220 мільёнаў еўра

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»23

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць