Эканоміка44

Крэдыт на $3 млрд Беларусь абмяркоўвае з ЕФСР, пра новы крэдыт з бюджэту Расіі гаворка не ідзе

Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) абмяркоўвае з Беларуссю новую праграму дапамогі на 3 мільярды долараў, заявіў журналістам у Маскве намеснік міністра фінансаў Расіі Сяргей Сторчак. 

Міністр фінансаў РФ Антон Сілуянаў у пачатку ліпеня паведаміў, што Беларусь звярнулася да Расіі па новы крэдыт на 3 мільярды долараў і ўлады прапрацоўваюць гэтае пытанне. 

Сторчак растлумачыў, што гаворка пра выдзяленне крэдыту з бюджэту РФ не ідзе. «Яны (Беларусь) хацелі аднавіць адносіны і ўзгадніць новую праграму (з фондам ЕФСР)», — перадае РИА Новости словы Сторчака са спасылкай на Прайм.

«Першае абмеркаванне адбылося. Эксперты фонду, Мінфіна і цэнтрабанка рэспублікі працягнуць кантакты і пачнуць узгадняць параметры матрыцы. Пра тое, каб наўпрост з федэральнага бюджэту (РФ), гаворка не ішла», — падкрэсліў намеснік міністра. 

Як раней паведамлялася, у сакавіку Беларусь накіравала заяўку на атрыманне новага крэдыту ў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, які ў чэрвені быў перайменаваны ў Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця. Фінансаванне фонду беларускі бок жадае атрымаць на падтрымку стабілізацыйнай праграмы ўрада і Нацыянальнага банка на 2015—2017 гады. 

У ліпені савет ЕФСР даручыў дапрацаваць матрыцу эканамічных рэформ Беларусі, якая можа быць падтрыманая фінансавым крэдытам. Савет фонду адзначыў наяўнасць рызыкаў па дасягненні мэт рэформаў, зніжэнне якіх патрабуе больш рашучых мер. Гэта, першым чынам, тычыцца мер, скіраваных на дасягненне і падтрыманне макраэканамічнай стабілізацыі на фоне планаў па лібералізацыі цэн і рынкаў, неабходных для стварэння ўмоў устойлівага эканамічнага росту ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве. Дапрацаваць матрыцу эканамічных мер па крэдытнай праграме плануецца ў найбліжэйшыя два-тры месяцы, каб савет фонду змог іх разгледзець на сваім чарговым пасяджэнні ў другім паўгоддзі гэтага года.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць