Навука і тэхналогіі44

80-гадовы брытанец атрымаў камбінаваны натуральна-біянічны зрок

Цяпер ён можа бачыць нават з заплюшчанымі вачыма.

Рэй Флін. Тут і ніжэй фота: Peter Byrne, PA

У Манчэстарскім Каралеўскім шпіталі вока правялі ўнікальную аперацыю: 80-гадовы пацыент Рэй Флін першым у свеце атрымаў камбінаваны натуральна-біянічны зрок праз імплантант Argus II, піша The Guardian.

Біянічнае вока канвертуе відэасігнал з камеры ў электрычныя імпульсы, што перадаюцца па бяздротавым канале на электроды проста на паверхні сятчаткі пацыента. Сігналы з сятчаткі перадаюцца ў мозг па «традыцыйным» канале — так жа, як перадаваліся бы ад святла ў здаровага чалавека.

Да аперацыі Флін бачыў толькі тое, што было не ў цэнтры, а па перыметры поля зроку. Каб паглядзець тэлевізар, ён мусіў павярнуць галаву пэўным бокам — па цэнтры ён бачыў нешта падобнае да мутнай чорнай «соты».

Захворванне, з якім ён жыў 8 год, — макулярная дэгенерацыя сятчаткі. Яно ёсць адной з самых частых прычын пагаршэння і страты зроку ў развітых краінах, у свеце ад яго церпяць 20-25 млн чалавек.

Пасля 4-гадзіннай аперацыі Флін можа бачыць нават з заплюшчанымі вачыма. Але толькі пры ўмове таго, што носіць адмысловыя акуляры з камерай. Праўда, мозгу яшчэ спатрэбіцца час, каб эфектыўна інтэрпрэтаваць «новую» (добра забытую старую) інфармацыю.

Ён стаў першым чалавекам у свеце, у якога скамбінаваны натуральны перыферычны і штучны цэнтральны зрок. Такі імплантант таксама атрымалі ўжо 130 пацыентаў з пігментарным рэтынітам, якія не мелі і перыферычнага зроку. Тым часам дактары манчэстарскага шпіталя набіраюць яшчэ чатырох пацыентаў з хваробай як у Фліна, каб даць ім «камбінаваны» зрок.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах53

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

«Напэўна, гэта мой апошні паход у лес». Жыхарку Смалявічаў атакаваў рой восаў2

На поўдні Беларусі зноў запрацавалі рэтранслятары для навядзення расійскіх дронаў4

Хто цяпер вырашае, як называюцца тыя ці іншыя месцы на карце?2

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе14

Коля пайшоў у армію, але куды? Вось дзе служылі Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі17

Міністэрства адукацыі: Міліцэйскае сцвярджэнне пра штрафы за прагулы дзецьмі ўрокаў — поўны фэйк3

Дзяўчына з Казахстана здзівілася, чаму яе трэдсы залятаюць у Беларусі. Разгадка на паверхні3

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема2

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах53

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць