Свет11

У Львове каля пунктаў міліцыі прагрымелі выбухі, ёсць параненыя

У Львове каля двух участковых пунктаў міліцыі адбыліся выбухі. Параненыя двое міліцыянтаў, абодва знаходзяцца ў цяжкім стане.

Пра гэта паведамілі ва Упраўленні МУС ў Львоўскай вобласці.

zaxid.net

«14 ліпеня, каля 09:00 на 102 паступіла паведамленне аб тым, што каля аднаго з участковых пунктаў міліцыі ў Львове адбыўся выбух», — адзначылі ў міліцыі.

Адзін з выбухаў прагрымеў, калі ўчастковы Шаўчэнкаўскага райаддзела міліцыі адкрываў участковы пункт, які знаходзіцца па вуліцы Плугавая, 8. У выніку выбуху раненні атрымаў 24-гадовы лейтэнант міліцыі, яго шпіталізавалі ў бальніцу з множнымі аскепкавымі раненнямі галавы і цела, піша »Украінская праўда».

Паводле папярэдніх дадзеных, выбух прагрымеў у выніку дэтанавання так званай «расцяжкі».

Ужо праз гадзіну — каля 10:00 — прагрымеў яшчэ адзін выбух ля ўчастковага пункта міліцыі ў Шаўчэнкаўскім раёне Львова, які знаходзіцца па вуліцы Юрыя Ліпы, 45.

У выніку выбуху пацярпела 31-гадовая участковы інспектар Шаўчэнкаўскага райаддзела міліцыі. Пацярпелая шпіталізаваная.

Праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці падзей. Распачатая крымінальная справа па прыкметах крымінальнага правапарушэння, прадугледжанага ч.1 ст.258 (тэрарыстычны акт) КК Украіны, паведамляе УНІАН.

Прадстаўнікі МУС Украіны выказалі здагадку, што гэта звязана з падзеямі ў закарпацкім Мукачаве, дзе ў выходныя адбылася страляніна паміж «Правым сектарам» і праваахоўнікамі, якая прывяла да гібелі трох чалавек, піша Бі-бі-сі.

Аднак «Правы сектар» заяўляе, што не мае дачынення да серыі выбухаў: «Відавочна, што выбухі былі арганізаваныя антыўкраінскімі сіламі. Аднак, улічваючы тое, што кіруючы рэжым сёння пачаў магутную барацьбу, накіраваную на знішчэнне «Правага сектара», можна меркаваць, што ў гэтых актах хуліганства пачнуць вінаваціць прадстаўнікоў нашага руху», — гаворыцца ў заяве.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго7

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Усе навіны →
Усе навіны

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу32

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ57

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

Памёр Уладзімір Куліковіч4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго7

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць