Улада11

Сідорскі пакараў міністраў?

Шэраг міністраў і кіраўнікоў канцэрнаў прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці за невыкананьне прагнозных паказчыкаў за 2007 год — студзень 2008 году

Шэраг міністраў і кіраўнікоў канцэрнаў прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці за невыкананьне прагнозных паказчыкаў за 2007 год — студзень 2008 году, паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе.

Між іншым, на апошняй прэс‑канфэрэнцыі міністар эканомікі Мікалай Зайчанка назваў шэраг сфэраў, у якіх не былі дасягнутыя заплянаваныя паказчыкі. Гэта рэнтабэльнасьць вытворчасьці ў прамысловасьці, якая склала 13% супраць заплянаваных 14,5 %; інфляцыя — 12,1 % супраць 8 % заплянаваных (прырост рублёвай грашовай масы ў 2007 годзе склаў 29,2% і тым самым перавысіў верхнюю мяжу прагнозу); адмоўнае сальда ў зьнешнегандлёвых сувязях — $2685,3 млн (плянавалася дадатнае сальда ў межах $500‑600млн); недастатковы рост аб’ёму сельскагаспадарчай прадукцыі і адставаньне ад плянаў павелічэньня аб’ёму спажывецкіх тавараў, найперш харчовых.

Кажучы пра вынікі студзеня 2008 г., міністар адзначыў, што пра адставаньне ад плянавых паказчыкаў у сфэры жыльлёвага будаўніцтва — у эксплюатацыю было ўведзена 277,6 тыс.кв. м жыльля, пры гадавым пляне 5,2 млн.кв.м. М. Зайчанка таксама казаў пра цяжкую сытуацыю ў айчыннай лёгкай і харчовай прамысловасьці.

Паводле агенцтва, вымовы атрымалі міністры будаўніцтва і архітэктуры, сельскай гаспадаркі і харчу, прамысловасьці і энэргетыкі, а таксама кіраўнікі канцэрнаў «Беллегпрам» і «Белдзяржхарчпрам».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры29

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю1

Ці сапраўды карычневыя яйкі больш карысныя за белыя?2

Самы дарагі дом у сакавіку набылі ў элітным пасёлку пад Мінскам1

Трамп на сустрэчы з Рутэ паставіць пытанне пра выхад ЗША з НАТА21

Магілёў — горад красовак, а Брэст — сталіца «леапарда». «Мегатоп» склаў абутковую карту Беларусі3

Амерыканскую дэлегацыю на перамовах з Іранам узначаліць Джэй Дзі Вэнс2

«Зло і вар’яцтва». MAGA-актывісты сталі патрабаваць адстаўкі Трампа за здраду ідэі «Амерыка перш за ўсё»16

«Папярэднічаў працяглы канфлікт». Следчыя расказалі падрабязнасці пра забойства падлетка ў гомельскім каледжы3

Адну з мінскіх паліклінік затапіла гарачай вадой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры29

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць