Культура

Святкуем адметна! — новыя паштоўкі пра беларускія святы ад «Будзьма!»

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запусціла «Кола святаў» — новы пазітыўны набор паштовак пра беларускія традыцыйныя святы на англійскай і беларускай мовах.

Восем паштовак пра восем святаў! Набор ілюстраваны малюнкамі маладой мастачкі Ангеліны Коршунавай і стаў увасабленнем яе дыпломнай працы, дапрацаванай і дапоўненай пры дапамозе кампаніі і знаных спецыялістаў. Тэксты — лёгкія і пазітыўныя, зробленыя на просьбу арганізатараў пісьменніцай Марыяй Мартысевіч, расказваюць гісторыю святаў, звязаныя з імі традыцыі і даюць некалькі вясёлых парадаў па святкаванні ў сучасных умовах.

Аўтар малюнкаў Ангеліна Коршунава расказала, што ідэя паштовак узнікла пасля таго, як яна прачытала артыкул пра выкарыстанне беларускага арнаменту ў сучасным адзенні. Да таго ж акурат на той момант мастачка ўцягнулася ў посткросінг, а паштовак з беларускім нацыянальным каларытам бракавала.

«Спачатку я імкнулася перадаць сутнасць кожнага свята праз асобны сімвал арнаменту, — тлумачыць Ангеліна. — Але пасля больш глыбокага вывучэння тэмы і асабліва пасля кансультацыі, што мне арганізавала кампанія «Будзьма!» з доктарам мастацтвазнаўства Вольгай Лабачэўскай, я прыйшла да высновы, што з арнаменту нельга вырываць асобныя знакі (гэта ж як вырваць літары з верша, ноты з мелодыі — ніякага сэнсу!), бо гэта сістэма, якая характарызуецца завершанасцю, рытмам, цэласнасцю. Таму за аснову я ўзяла вобраз, які павінная несці арнаментальная кампазіцыя».

«Набор паштовак «Кола святаў» — гэта нашая спроба наглядна, з гумарам, коратка і запамінальна данесці інфармацыю, абудзіць інтарэс да спадчыны ў сучаснага беларуса, прывабіць прыгажосцю беларускага арнаменту. Дзеля гэтага мы ўсе і стараліся», — падсумоўвае Ангеліна.

Набор паштовак «Кола святаў» ужо можна набыць у інтэрнэт-крамах knihi.by, prastora.by і imbryk.by, сталічных кнігарнях:

«Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37А), «Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2), «Веды» (вул. К.Маркса, 36), «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11), «Цэнтральны кніжны» (пр-т Незалежнасці, 19), «Кнігі & кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш «Мир книг» (вул. Янкі Купалы, 27), «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75).

А неўзабаве і ў кнігарнях па ўсёй Беларусі:

г. Віцебск («Веды», вул. Леніна, 54; «Светач», вул. Кірава, 10), г. Гародня («Праметэй», вул. Савецкая, 10), г. Берасце («Іскра», вул. Пушкінская, 4), г. Ліда («Кніжны свет», пр. Перамогі, 33), г. Маладзечна («Спадчына», вул. Прытыцкага, 7), г. Бабруйск («Букініст», вул. Ульянаўская, 49), г. Наваполацк («Дом кнігі», вул. Маладзёжная, 145; «Усход», вул. Кірава, 4), г. Полацк («Светач», вул. Камуністычная, 21), г. Баранавічы («Кнігі», вул. Савецкая, 73).

Будзьма з беларускімі святамі!

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і аўтар малюнкаў выказваюць падзяку:

Настассі Рыжанковай (кіраўнік дыпломнага праекта),

Вользе Лабачэўскай (доктар мастацтвазнаўства),

Таццяне Валодзінай (доктар філалагічных навук)

за дапамогу ў рэалізацыі праекта і кансультацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць