Эканоміка44

Калінін: Ніякай штомесячнай індэксацыі цэн у будаўніцтве больш не будзе

У Беларусі больш не будзе ніякай індэксацыі цэн у будаўніцтве, а будуць прымяняцца тыя лічбы, якія закладзены ў дагаворах. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін у ходзе сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

«З 1 студзеня бягучага года ўкаранёны ў практыку будаўніцтва нязменныя дагаворныя і кантрактныя цэны. Ажыццёўлены пераход на праектаванне ў дзеючых цэнах. Ніякіх штомесячных індэксаў больш не будзе. Ёсць каштарыс, ёсць дагавор, цана, па якой разлічваюць, зыходзячы з прагнозных індэксаў змянення кошту будаўніцтва, зацверджаных Мінэканомікі. Бакі падпісалі гэты дагавор і нясуць адказнасць за яго выкананне», — сказаў Анатоль Калінін.

Віцэ-прэм'ер дадаў, што, калі падрадчык затраціў больш сродкаў на будаўніцтва, гэта яго страта. «А атрымаў эканомію — гэта яго прыбытак», — дадаў намеснік прэм'ер-міністра.

«Суадносіны кошту жылля для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаты не перавышаюць каэфіцыент адзін і два», — адзначыў Анатоль Калінін.

Паводле яго слоў, цяпер за кошт змянення проціпажарных патрабаванняў удалося дабіцца зніжэння кошту будаваных аб'ектаў на $10-$30 (на 1 кв.м), а таксама на $100-$500 на тону металаканструкцый.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску76

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах2

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску76

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць