Меркаванні22

Экспэрт: Перакрыць газ Украіне тэхнічна немагчыма

Дырэктар Інстытуту трансфармацыі грамадзтва (Кіеў) Алег Соскін адказаў на пытаньні «Нашай Нівы» наконт газавага канфлікту паміж Украінай і Расеяй.

Дырэктар Інстытуту трансфармацыі грамадзтва (Кіеў) Алег Соскін адказаў на пытаньні «Нашай Нівы» наконт газавага канфлікту паміж Украінай і Расеяй.

Алег Соскін, дырэктар Інстытуту трансфармацыі грамадзтва (Кіеў): Ня думаю, што «Газпром» пойдзе на такі крок. Хутчэй за ўсё працягнуцца перамовы. Магчыма за студзень мы разьлічымся па старой цане, а з лютага пачнём плаціць па новай. У выпадку, калі пасярэднік усё ж застанецца, новая цана складзе недзе $180. Калі Украіна канчаткова адмовіцца да паслугаў пасярэднікаў, то плаціць давядзецца на $100 больш, але не $314, як кажа Расея.

Наша Ніва: Дапусьцім «Газпром» усё‑ткі спыніць пастаўкі, што адбудзецца ў такім разе?

А.С.: Тэхнічна гэта немагчыма. Куды ў такім разе Расея падзене свой газ? Ці мае яна газасховішчы такога аб’ёму? У абход Украіны гэты газ ня пойдзе. Можна зьменшыць аб’ёмы паставак, але Ўкраіна можа ў такім разе адбіраць на свае патрэбы набыты ў Азіі аб’ём газу. Акрамя таго, гэта будзе скандал, якога Эўропа яшчэ не бачыла.

НН: Чаму дагэтуль няма супольнай беларуска‑ўкраінскай стратэгіі дачыненьняў з расейскай нафта‑газавай манаполіяй?

А.С.: Найперш гэта віна нашага кіраўніцтва. І Юшчанкі, і Януковіча, якія проста павінны былі дамовіцца з Аляксандрам Лукашэнкам. У ідэале такую стратэгію трэба было задзейнічаць ад самага пачатку, калі нашыя краіны атрымалі ў выніку распаду СССР незалежнасьць.

НН: Ці магчымыя зьмены ў гэтым кірунку ў кароткай пэрспэктыве?

А.С.: Думаю, што на гэта здольная наша прэм’ер‑міністар Юлія Цімашэнка. Ёй трэба наведацца ў Менск з камандай разумных людзей. Стварыўшы супольны газавы кансорцыюм, мы здолеем аслабіць ціск манаполіі, выставіць ёй свае патрабаваньні і ўмовы, пачынаючы з справядлівага падвышэньня транзытнага тарыфу. Прыклад: возьмем цану газу — за апошні час яна ўзрасла з $40 за тысячу кубамэтраў да $320. Адпаведна тарыф, які сёньня складае $1,7, павінен раўняцца $9.

Размаўляў Сямён Печанко

***

Алег Соскін (нар. у 1954 г.). Скончыў эканамічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Т. Шаўчэнкі. Стажаваўся пры Нямецкай акадэміі кіраваньня, Эканамічным інстытуце Каларада (ЗША). Ад 1994 г. зьяўляецца дырэктарам Інстытута трансфармацыі грамадзтва.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна1

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць