Літаратура

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за красавік

Тры фантастычныя пераклады прозы (адзін з іх — у прамым сэнсе гэтага слова), прэтэндэнты на прэмію Гедройца, паэмы Разанава і падарожныя нататкі з Індыі.

1. «Аўтаспынам па галактыцы». Дуглас Адамс

Класіка іранічнай фантастыкі ў перакладзе Паўла Касцюкевіча. Грунтоўны курс выжывання ў нашай галактыцы на выпадак знішчэння роднай зямелькі.

2. «Імёны свабоды». Уладзімір Арлоў

У сакавіку было прэзентаванае трэцяе, дапоўненае перавыданне «Імёнаў свабоды»: 300 кароткіх тэкстаў пра тых, хто змагаўся за Беларусь самымі рознымі спосабамі.

3. «Дзеці Аліндаркі». Альгерд Бахарэвіч

Доўгачаканы раман ужо ў продажы. Недзіцячыя прыгоды беларускіх Ганзэля і Грэтэль ва ўмовах моўнага таталітарызму.

4. «Еўрапеана». Патрык Оўржэднік

Бясконца іранічны «кароткі нарыс гісторыі дваццатага стагоддзя». Пераклад з чэшскай.

5. «Дзіцячая заМова». Глеб Лабадзенка

Пра мову для дзетак і не толькі, з малюнкамі, жартамі, цяпер ужо ў двух частках.

6. «Найлепшы з усіх светаў». Ірэна Брэжна

Раман пра дзяцінства ў ЧССР, пераклад з нямецкай Лізаветы Касмач.

7. «Валацугі». Аляксей Талстоў

Раман-падарожжа па Паўднёва-Усходняй Азіі.

8. «І вынайшаў я крылы, вось яны». Алесь Разанаў

Паэмы жывога класіка беларускай паэзіі — па-беларуску і нямецку.

9. «Шэптам». Віталь Воранаў

Апавяданні пра беларуска-польскае памежжа, насычаныя народнымі язычніцкімі традыцыямі.

10. ARCHE 10

Літаратурны выпуск пад рэдакцыяй Сяргея Сматрычэнкі — пра радзіму ў ва ўсіх яе праявах.

Спіс уклала таваразнаўца кнігарні Логвінаў Паўліна Вітушчанка.

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за студзень 

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за лістапад 

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за кастрычнік

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за верасень

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за люты

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце прададзеныя4

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

У мінскім метро зменіцца пах6

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць