Улада2626

МЗС: Беларусь не збіраецца выбіраць між Усходам і Захадам

Майра Мора, Яўген Прэйгерман, Аляксандар Міхневіч, Яраслаў Крывой на «Мінскім дыялогу».

Беларусь не зьбіраецца выбіраць паміж Усходам і Захадам, а будзе разьвіваць узаемавыгадныя адносіны з усімі, — заявіў пад час міжнароднага экспэртнага форуму «Менскі дыялёг» першы намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандар Міхневіч.

«Выбудоўваючы саюзьніцкія адносіны з Расейскай Федэрацыяй, мы ні ў якой меры ня робім гэта за кошт ушчамленьня Эўразьвязу. І наадварот, партнэрскія гандлёва-эканамічныя сувязі з ЭЗ ніяк не супярэчаць дынаміцы нашага цеснага ўзаемадзеяньня з Усходам», — заявіў ён.

На думку Міхневіча, аднабаковы геапалітычны выбар — гэта наагул памылковы шлях: «Апошнія падзеі ва Ўсходняй Эўропе наглядна паказалі, наколькі няправільнай і контрпрадуктыўнай для дзяржавы можа выявіцца сама пастаноўка пытаньня аб аднабаковым геапалітычным выбары.

Такая пастаноўка пытаньня часам не пакідае месца ні нацыянальным інтарэсам, ні нават здароваму сэнсу», — падкрэсьліў першы намесьнік міністра. Міхневіч заявіў, што сёньня сьвет сутыкнуўся з новай геапалітычнай рэальнасьцю і новымі выклікамі, назіраецца беспрэцэдэнтная напружанасьць міжнародных адносінаў.

«Усё выразьней выяўляецца канфрантацыя паміж глябальнымі гульцамі і спробай вяртаньня да элемэнтаў блёкавага супрацьстаяньня», — адзначыў ён.

«На фоне драматычных падзей, якія адбываюцца ў апошні час, Рэспубліка Беларусь стала, па сутнасьці, донарам стабільнасьці ў рэгіёне, адзінай на гэты момант дзяржавай «Усходняга партнэрства», у якой адсутнічаюць тэрытарыяльныя спрэчкі з суседзямі, няма ўнутраных канфліктаў на рэлігійнай і нацыянальнай глебе», — падкрэсьліў Міхневіч.

«Менскі дыялёг» — форум, арганізатарамі якога выступаюць «Лібэральны клюб» і Цэнтар Астрагорскага. Адкрыццё яго адбылося ў «Прэзідэнт-гатэлі» ў Менску, прычым на прапанову МЗС, сам ён мае прайсьці ў «Дразды-клубе».

Форум прысьвечаны міжнароднай палітыцы ў рэгіёне Ўсходняй Эўропы. На канфэрэнцыю запрошаныя экспэрты зь Беларусі, Расеі, Украіны, Малдовы ды іншых краін. У форуме бярэ ўдзел кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора, прадстаўнікі МЗС Беларусі.

Плянаваўся ўдзел кіраўніка МЗС Ўладзімера Макея, але яго на адкрыцьці замяніў намесьнік міністра Аляксандар Міхневіч. Удзельнікам патлумачылі, што ён ня выступіў на адкрыцьці, бо быў у адпачынку.

Гэта першы за доўгі час выпадак, калі высокапастаўленыя асобы з МЗС узялі ўдзел у форуме, арганізаваным незалежнымі аналітычнымі інстытутамі.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць