Музыка6767

Андрэй Макарэвіч запісаў песню па-беларуску АЎДЫЁ

Песню «Снег» у перакладзе Юрыя Несцярэнкі лідар «Машыны времені» запісаў у межах праекту «Global Reload» парталу Tuzin.fm і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Андрэй Макарэвіч падчас сяброўскага канцэрту ў менскім Loft Cafe. Фота: Аляксандр Taraitino Ждановіч, budzma.by

«Па-беларуску надта цікава паспрабаваць, бо гены ўсё ж такі маю, — распавёў Андрэй Макарэвіч парталу Tuzin.fm. — Я вельмі добра памятаю моцны беларускі акцэнт маёй бабулі. Яна была з Пагодзіна, з сяла, якое тады Блудзінам звалася, а побач вёска Маліч, гэта Заходняя Беларусь. І вось бабуля казала: «шчы», «шчука», згадваю як цяпер».

Партал удакладняе: назву Блудзень да 1964 года мела вёска Паўловічы Бярозаўскага раёну Брэсцкай вобласці, а Пагодзіна гэта старая назва чыгуначнай станцыі «Бяроза-Картузская» побач з вёскай.

 «Для мяне гэта паклон маім продкам, якіх ужо няма на гэтым свеце», — сказаў Макарэвіч пра песню па-беларуску.

«Калі ў чалавеку ёсьць частка вось гэтага, дык чаму ён павінен яе хаваць? Ён павінен гэтым ганарыцца», — дадаў спявак. Ён сцвярджае, што ў Беларусі намагаецца бываць часцей і мае тут шмат сяброў.

«Снег» у выкананні Андрэя Макарэвіча:

На беларускую «Снег» пераклаў Юрый Несцярэнка. Андрэй Макарэвіч запіаў яе беларускую версію з гуртом Apple Tea.

«Машына времені» ўпершыню запісалі песню «Снег» у 1978 годзе, але той запіс, магчыма, і не захаваўся. Затым песня запісвалася ў 1980-81 годзе. «Асабліва гісторыі пра яе стварэнне няма. Сеў за піяніна – і напісаў. Лічу, што ў песень наогул не можа быць гісторыі. Калі аўтар пачынае расказвае гісторыі, як зявіліся яго песні – ён хутчэй за ўсё хлусіць», — кажа Макарэвіч.

«Снег»

Музыка і словы — Андрэй Макарэвіч, пераклад на беларускую — Юрый Несцярэнка

Снег. Горад губляе зрок.
Крок
У змрок ад святла, і зноў
Колер, як белы снег.
Горад твой
Стаў караблём,
Лёдам забраны ў палон.
Ты
Ведаеш пэўна як
Снег
Нам пакідае знак.
Ён робіць заўсёды так,
І горад твой,
Сонцам сагрэты,
Плыве па вясновай вадзе. 
Але
Ці дадзена нам зразумець,
Каму
Дзячыць за цеплыню,
Што зводзіць няспынна снег.
Сто доўгіх дзён
Мацнейшым быў ён,
І раптам знікае за пяць
Цёплых дзён.

Каментары67

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуску на шыкоўным BMW. Аказалася, ён крадзены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць