Мова1414

Мова наша. Тыповыя памылкі «Нашай Нівы» за студзень — 1

Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

пир (рас.) = бяседа, пачостка (бел.)

ГЕдзько, не Гядзько (пасля г, к, х е не пераходзіць у я ў першым складзе перад націскам)

гуртУ, гуртАМ (прымаўка: «гуртам і бацьку лягчэй біць») - націск на корані застаецца ў гэтым слове

ДарыЮс, а не Дарыус

Літва, а не Летува, літоўскі, а не летувіскі

Маці — лінгвістка-настаўніца лепш, чым Маці — лінгвіст-настаўнік

рабіць жыццё навокал лепшым, а не рабіць жыццё навокал лепш

лепш: зарабляць да 100 000 еўра ЗА год, а не зарабляць да 100 000 еўра ў год

узорны калектыў, а не прыкладны

песЕНЬ лепш, чым песнЯЎ

Нью-ЁркА, МінскА, БерлінА (назвы гарадоў у родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -а)

надпісА, этапА, саюзА, пашпартА, матчА, кодэксА (гэтыя словы ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -а)

ісламУ, бюджэтУ, комплексУ, уздымУ (канчаткі ў родным склоне адзіночнага ліку)

падЫшоў, падЫсці (бо прыстаўка сканчаецца на зычную, а не на галосную (пад-ісці)

хлЯбцы, хлЯбцоў

страУс

МеККа

ГУЛАГ пішам усё вялікімі літарамі

сам сАбе адзначыў, а не сам сябе (у значэнні «у думках адзначыў, самому сабе адзначыў»)

з'язДЖаць, з'язДЖай

зЕленавокі

дамЕн

наведваЛЬНасць, а не наведванасць

правайдАр, штуцАр

АсеЦІя

ПарфЕнон

па суседствЕ

з ЖораМ, ВанеМ, МіколаМ

паСМЯРОТна, а не пасмертна

эфір жывы, а не прамы (= анг. live)

дзясятка НАЙЛепшых кніг, а не лепшых

купля, а не пакупка

даляр даражэйШЫ за 66 рублёў (тут прыметнік, а не прыслоўе, як і ў англійскай, французскай ці польскай мовах)

БаранцаваГА мора (утворана ад імені ўласнага)

ЛіЯнэль Мэсі

пазбавіцца па-беларуску, у добрай стылістыцы, гэта избавиться, а не лишиться. Гэта to get rid of, а не lose. Найлепшы пераклад слова лишиться вымагае іншай сінтаксічнай канструкцыі з дзеясловам «страціць»

Працагалізм, а не трудагалізм

Каментары14

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць