Улада1010

У навагоднім віншаванні Лукашэнка гаварыў пра Украіну

Частку навагодняга віншавання Аляксандр Лукашэнка прысвяціў Украіне.

… Галоўная каштоўнасць, за якую мы павінны дзякаваць лёсу, - гэта мір. Мір у нашых сем'ях, у нашай краіне, у адносінах паміж людзьмі.

Адыходзячы год раптоўна і трагічна даказаў нам сапраўдную каштоўнасць міру. Ён паказаў усім нам — любыя жыццёвыя праблемы адыходзяць на задні план, пачынаюць здавацца дробнымі і неістотнымі тады, калі рвуцца снарады, свішчуць кулі і ліецца кроў.

Няма ў чалавека нічога даражэй за жыццё. І няма права больш важнага, чым права на жыццё.

Нам трэба разумець і памятаць, на чым грунтуецца сапраўдны мір. І што з'яўляецца галоўнай пагрозай для яго.

Аснова сапраўднага міру — гэта дабрыня, памяркоўнасць і згода паміж людзьмі. Гэта гатоўнасць дараваць чужыя памылкі, гэта здольнасць у нечым паступацца сваімі інтарэсамі.

Мы на свае вочы пераканаліся, да чаго вядуць ўнутраныя звады, нянавісць і нецярпімасць. Ад яркіх і кідкіх лозунгаў, якія сеюць варожасць, адзін крок да расколу грамадства. Ад расколу грамадства адзін крок да ўсеагульнай нянавісці. А ад яе адзін крок да вайны.

І калі людзі забываюць пра каштоўнасць міру і згоды, то ўсе гэтыя тры крокі яны робяць у адно імгненне.

Сем дзесяцігоддзяў таму мы заплацілі за мір мільёнамі чалавечых жыццяў. Беларусы добра ведаюць цану міру і па сённяшні дзень захоўваюць асабліва трапяткое стаўленне да яго.

Упэўнены, кожны з нас жадае хутчэйшага аднаўлення міру на зямлі нашых братоў.

Гэта шчырае, душэўны пачуццё нашага народа. Мы, беларусы, жадаем міру ўсім нашым сябрам і суседзям. Мы робім і будзем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб зберагчы яго і абараніць.

Мір — гэта аснова жыцця і працвітання. І таму у 2015 перш за ўсё я жадаю ўсім нам міру — міру ў душы, міру ў сем'ях, міру ў краіне!

Каментары10

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову43

Буданаў: Зяленскі даручыў як мага хутчэй завяршыць вайну, пажадана да зімы3

«Давераная асоба Макрона, якая прыедзе ў Мінск», аказалася адстаўным паслом, што пабывае на «Мінскім дыялогу»22

Казулю забралі на лячэнне, яка адсялілі ў асобны вальер. Што змянілася ў «Дукорскім маёнтку» пасля скандалу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць