Грамадства99

Папа Францішак і патрыярх Варфаламей: нясмелае пераадоленне

Біскуп Старога Рыма Францішак і архібіскуп Новага Рыма Варфаламей падпісалі на Фанары супольную дэкларацыю. Журналісты і назіральнікі гадалі, ці будзе ў супольнай дэкларацыі прадстаяльніка Каталіцкай Царквы і Усяленскага Патрыярха згадана Украіна – краіна, якая, прыняўшы хрысціянства ад Канстанцінопаля, панесла яго далей на поўнач і ўсход еўрапейскага кантыненту, у тым ліку ў Залессе, якое стала потым Масковіяй.

Было вядома, што Маскоўскі Патрыярхат, які хацеў бы адыгрываць галоўную ролю ва ўсяленскім Праваслаўі, не жадаў згадкі пра Украіну. З другога боку, Патрыярх Варфаламей, зацікаўлены ў тым, каб правесці ў 2016 годзе Святы і Вялікі Сабор Праваслаўнай Царквы, на якім ўсяленскае Праваслаўе можа аформіцца ў нейкую больш трывалую структуру. Таму ён мусіць быць вельмі асцярожны, каб у дадатак да існучых канфліктаў (напрыклад, паміж Антыяхійскай і Ерусалімскай, паміж Маскоўскай і Румынскай цэрквамі) не даць разгарэцца новаму. Канфлікт паміж Новым Рымам і Масквою, якая па-ранейшаму прэтэндуе на ролю Трэцяга Рыма, можа змарнаваць усю працу, якую Фанар пачаў яшчэ ў 1961 годзе.

Што тычыць Старога Рыма, дык Апостальскі Пасад ніяк не можа пазбыцца даўняй мары наладзіць добрыя адносіны з Маскоўскаю Царквою. Паколькі такія адносіны з XIV стагоддзя так і не ўдалося наладзіць, Ватыкан зацікаўлены прынамсі ў тым, каб Каталіцкая Царква мела хоць бы нармальныя ўмовы для сваёй працы ў Расіі, якую Маскоўскі Патрыярхат лічыць сваёй «кананічнай тэрыторыяй». Зразумела, што канфлікт з настаяцелем Данілавага манастыра Кірылам не ў яго інтарэсах.

І ўсё ж слова «Украіна» ў супольнай дэкларацыі Францішка і Варфаламея з’явілася.

«Памятаем, – напісана ў дакуменце, – таксама пра ўсе народы, якія пакутуюць з прычыны вайны. Асабліва молімся за мір ва Украіне, краіне з даўнімі хрысціянскімі традыцыямі, і звяртаемся з заклікам да ўсіх бакоў, уцягнутых у канфлікт, шукаць шлях дыялогу і пашаны міжнароднага права, каб пакласці канец канфлікту, даючы ўсім украінцам магчымасць жыць у згодзе» (некаторыя перакладаюць апошнія словы як «жыць у гармоніі»).

Відавочна, што такая інстытуцыя, як царква, не можа стаяць па-над палітыкай ці ў баку ад палітыкі. А калі так, дык да дэкларацыі (ці прынамсі да гэтай мясціны ў дэкларацыі) трэба ставіцца як палітычнага дакумента.

З Фанарскай дэкларацыі (назавем яе так) вынікае, што ўкраінцы (ці большасць нацыі) жыве ў нязгодзе, што вайна мае выключна ўнутрынацыянальную прыроду. У гэтым дакуменце, далей, не паказана, паміж якімі бакамі разгарэлася і фактычна вядзецца вайна. Гэта, як на маю думку, саступка Маскве, настаяцелю Данілавага манастыра, які ў сваіх мэсіджах настойліва паўтарае адну і тую ж думку: вайна ва Украіне – унутраная, грамадзянская, да таго ж распаленая уніятамі і «раскольнікамі» (пад апошнімі на ўвазе маецца Украінская Праваслаўная Царква Кіеўскага Патрыярхата), скіраваная супраць «кананічнага праваслаўя».

Ад рэлігійных лідараў, маральных аўтарытэтаў чакаеш асуджэння агрэсара, разбойніка. Падпісаную Францішкам і Варфаламеем дэкларацыю ад жорсткай крытыкі ратуе іх заклік шанаваць міжнароднае права. А міжнароднае права, у прыватнасці яго базавыя прынцыпы, замацаваныя ў Заключным акце Хельсінкскай нарады 1975 года, і гарантыі, дадзеныя Украіне ў Будапешцкім мемарандуме 1994 года, парушаны якраз Масквою.

Самім тым фактам, што ў Фанарскай дэкларацыі ўсё ж гаворыцца пра Украіну, і заклікам шанаваць міжнароднае права абодва рэлігійныя лідэры ўсё-такі пераадолелі, няхай сабе і не смела, не рашуча, не асудзіўшы агрэсара, супраціў, нават шантаж Маскоўскага Патрыярхату. І не далі тым самым прынізіць Каталіцызм і Праваслаўе.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць