Кандрацьеў: Я абяцаў — я сыду. Але гульцы з іншым трэнерам па-іншаму гуляць не будуць
Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў пракаментаваў паразу ад Славакіі.
«Раз выніку няма - трэнер павінен сысці. Я абяцаў — я сыду. Але футбалісты з іншым трэнерам гуляць па-іншаму не стануць. Мы да гэтага ішлі 25 гадоў. Наш юнацкі футбол усё прайграе. Калі мы хочам нешта яшчэ… Мы ўжо адсталі амаль назаўжды ад вядучых краін. А Славакія… не супер каманда, а мы ўжо і ад іх адстаем. Любы трэнер свету не навучыць за тры дні нашых футбалістаў гуляць у футбол», — сказаў Кандрацьеў.
Каментары