Нерухомасць

Адкрыццё выставы «Драўляная архітэктура Гародні» — 18 верасня ў музеі Багдановіча

Гарадзенская драўляная спадчына стварае адметную, эстэтычна аформленую і камфортную гарадскую прастору.

У асноўным гэта жылыя будынкі, які належылі аднаму гаспадару. Таму яны адлюстроўваюць не толькі асаблівасці архітэктурнага стылю, але і густ уладальніка. Яны з’яўляюцца часткай каларытнай і рознабаковай гарадзенскай штодзённасці.

У праекце выкарыстаны малюнкі Наталлі Клімовіч. Дызайнер – Анастасія Цюменева.

Вывучэнне драўлянай архітэктуры, яе прызначэння, размяшчэння, дэкаратыўных элементаў, колераў, стыляў дапамагае зразумець гараджаніна – жыхара будынка. На жаль, сёння драўляныя дамы ў Гародні знаходзяцца пад пагрозай знішчэння. Пад аховай дзяржавы знаходзяцца толькі драўляны лямус Брыгіцкага кляштара і драўляныя будынкі гістарычнага цэнтра. Драўляная спадчына ў Новым свеце, у так званай Рабочай калоніі, на Занёманскім фарштаце паступова разбураецца, страчвае сваю аўтэнтычнасць. Гэта значыць, што мы губляем сувязь і пераемнасць паміж пакаленнямі.

Гродна – горад дзяцінства Максіма Багдановіча. Як вядома, Адам Ягоравіч Багдановіч, бацька Максіма, пераехаў з сям’ёй з Мінска ў Гародню ў 1892, дзе да 1896 года яны жылі ў драўляным доме на Новым свеце. З гэтым перыядам звязаны як шчаслівыя, так і драматычныя моманты ў сямейным жыцці Багдановічаў, пра якія вельмі хораша распавядае музей Максіма Багдановіча ў Гародні, акурат размешчаны ў драўляным доме на Новым свеце.

Мэтай праекта «Драўляная архітэктура Гародні» з’яўляецца актуалізацыя драўлянай спадчыны, паказ яе непаўторнасці, мастацкай і гістарычнай каштоўнасці. Трэба абавязкова звярнуць увагу на магчымасці вярнуць аўтэнтычнасць пераробленым будынкам ці аднавіць разбураныя дамы. Неабходна садзейнічаць фарміраванню ўспрыняцця драўляных будынкаў як спадчыны, да якой патрэбна паважлівае і беражлівае стаўленне, а таксама спрыяць ператварэнню некаторых з іх у музеі, галерэі, мастацкія майстэрні…

Запрашаем усіх зацікаўленых на адкрыццё выстаўкі 18 верасня 2014 года ў 18.00 у Літаратурны музей Максіма Багдановіча.

г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а, тэл.: 8 017 334 07 61

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца6

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мужчын трыгерыць «жаночая піўная» і абанементы з улікам менструацыі? Пра што гавораць у шоу Ментусавай і Раецкай48

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца6

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць