Свет77

Парыжскі суд апраўдаў актывістак Femen

Суд Парыжа зняў абвінавачванні з дзевяці актывістак руху Femen, якіх абвінавачвалі ў пашкоджанні звона сабора Парыжскай Божай Маці.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse. Пры гэтым да ўмоўнага штрафу на суму ад 250 да 500 еўра прысуджаныя тры ахоўнікі сабора — суддзя палічыў, што яны залішне жорстка абышліся з дзяўчатамі пры затрыманні.

Нагадаем, акцыя адбылася 12 лютага 2013 года, праз дзень пасля адрачэння ад пасады Папы Рымскага Бенедыкта XVI. Напаўаголеныя дзяўчыны ўвайшлі ў сабор, узлезлі на званіцу і пачалі стукаць па звоне драўлянымі палкамі з крыкамі «Не гамафобіі», «Папы больш няма» і «Бывай, Бенедыкт». На судзе актывісткі сцвярджалі, што палкі былі абкручаныя тканінай — каб незнарок не пашкодзіць звон. Пракурор патрабаваў пакарання ў выглядзе штрафу ў памеры паўтары тысячы еўра, але суддзя палічыў доказы недастатковымі.

Не атрымаўшы пакарання ў Парыжы, дзяўчаты «Femen» паспелі правесці разведку ў месцы размяшчэння новага ваеннага карабля «Mistral» на французскім узбярэжжы ў Брэтані.

«Улічваючы трагічныя падзеі ва Украіне ў выніку расійскага ўварвання, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд абвясціў аб прыпыненні паставак ваеннага карабля для Расіі. Аднак, нягледзячы на чалавечыя ахвяры і бесперапынныя ваенныя дзеянні на тэрыторыі Украіны, адмены пагаднення так і не было. Мы разумеем, што фінансавыя інтарэсы ЕС заўсёды будуць пераважаць над крывадушнай маральнасцю Еўропы, і мы будзем уважліва сачыць за развіццём справы, звязанай з продажам Mistral», — заявілі «феменки».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго3

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго3

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць