Меркаванні

У абарону Фінькевіча

Група грамадзкіх і культурных дзеячаў зьвярнулася з адкрытым лістом да судзьдзі Натальлі Крашкінай, пад старшынствам якой неўзабаве пройдзе суд над Артурам Фінькевічам.

На гэтым тыдні група грамадзкіх і культурных дзеячаў зьвярнулася з адкрытым лістом да судзьдзі Натальлі Крашкінай, пад старшынствам якой неўзабаве пройдзе суд над Артурам Фінькевічам.

«Мы патрабуем спыніць крымінальны перасьлед і вызваліць самага маладога вязьня сумленьня Артура Фінькевіча. У 22‑ гадовага вязьня ўжо сёньня на галаве сівізна. Ад напружаньня і перажываньняў ў Артура павышаецца ціск, пастаўлены дыягназ «гіпэртанія». Праз хуткі час А.Фінькевіч павінен быў выйсьці на волю. Але яму не дазволілі хадзіць на працу, перавялі ў сьледчы ізалятар і завялі новую крымінальную справу. Просім Вас разглядаць справу Артура Фінькевіча кіруючыся маральнасьцю і сумленнасьцю, ведаючы, што найбольш справядлівы Божы суд і суд гісторыі, якія з часам дадуць адпаведную адзнаку ўсім чалавечым дзеяньням» — адзначаецца ў лісьце.

Зварот падпісалі лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, народны паэт Ніл Гілевіч, пісьменьнікі Генадзь Бураўкін і Ўладзімер Арлоў, мастак Аляксей Марачкін, геоляг Радзім Гарэцкі, палітык Павал Севярынец. Усяго ліст мае 92 падпісанты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску79

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах2

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску79

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць