Меркель: Германія гатовая без ваганняў узмацніць санкцыі супраць Расіі
Санкцыі супраць Расіі будуць больш жорсткімі ў выпадку эскалацыі канфлікту ва Украіне.
Пра гэта перад пачаткам саміту G7 у Брусэлі заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель.
Паводле яе слоў, адсутнасць дастатковага кантролю мяжы (украінска-расейскай) дазваляе пранікаць ва Украіну з расейскай тэрыторыі баевікам, якія дэстабілізуюць сітуацыю.
«Калі гэта не спыніцца, мы без ваганняў выкарыстаем дадатковыя санкцыі, — заявіла яна. — Прынцыпова важным з'яўляецца выкарыстанне прэзідэнтам Пуціным свайго ўплыву, каб прымусіць сепаратыстаў устрымацца ад гвалту і запалохвання, здаць зброю і спыніць захоп адміністрацыйных будынкаў».
Раней паведамлялася, што на саміце G7 у Брусэлі 4-5 чэрвеня кіраўнікі дзяржаў маюць намер узмацніць санкцыі супраць Расіі з-за яе дзеянняў ва Украіне.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары