Грамадства11

У ЕГУ завершаны першы адбор выкладчыкаў

Завершаны адбор выкладчыкаў ЕГУ, з якімі будуць падпісаныя 5-гадовыя працоўныя дамовы.

Па выніках адкрытага конкурсу, што складаўся з этапаў папярэдняга адбору заявак і правядзення індывідуальных сумоўяў з кандыдатамі, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) выбраў 17 выкладчыкаў, якім будзе прапанавана падпісаць працоўныя дамовы на 5-гадовы тэрмін з поўнай занятасцю, каб выкладаць і праводзіць навуковыя даследаванні ў межах універсітэта. 

У склад Камісіі па найме выкладчыкаў, якая ажыццяўляла адбор, уваходзіла сем прадстаўнікоў універсітэта і тры знешнія эксперты: з Германіі, Люксембурга і Швецыі.

«Камісія па найме выкладчыкаў атрымала больш за 120 заявак на заняццё пасадаў на ўмовах поўнай занятасці.

У выніку ўважлівага вывучэння рэзюмэ і матывацыйных лістоў прэтэндэнтаў Камісія выбрала 32 кандыдата для запрашэння на сумоўе. Сумоўі прайшлі бесперашкодна і згодна з планам», — паведаміў галоўны аперацыйны дырэктар ЕГУ Дэвід Полік.

З 17-ти выбраных кандыдатаў 15 уваходзяць у цяперашни прафесарска-выкладчыцкі састаў ЕГУ. Ад пачатку 2014/15 навучальнага года, яны распачнуць працу ў адпаведнасці з новымі працоўнымі дамовамі поўнай занятасці.

Іх імёны апублікаваныя на сайце ЕГУ.

Цяпер універсітэт гатовы да пераходу да другога этапа рэформы прафесарска-выкладчыцкага саставу ЕГУ.

Этап будзе складацца з унутранага конкурсу сярод цяперашніх выкладчыкаў ЕГУ на заняццё пасадаў у эквіваленце да 40 поўных ставак. Адбор выкладчыкаў на гэтыя пасады будзе залежаць ад патрэбаў універсітэцкай нагрузкі. Універсітэт збіраецца прапанаваць выбраным выкладчыкам працоўныя дамовы на 2-гадовы тэрмін.

Гэтая універсітэтская рэформа ажыццяўляецца дзеля паляпшэння ўмоваў працы выкладчыкаў і ўмацавання агульнай якасці адукацыі і навуковых даследаванняў у ЕГУ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць