Культура

«Менск. Горад СОНца» ў Парыжы ды Бруселі

Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам францускую і бэльгійскую сталіцы.

Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую і бельгійскую сталіцы

Раман Артура Клінава «Менск. Горад СОНца» працягвае сваё пераможнае шэсце па Еўропе. Прэзентацыі кнігі з удзелам аўтара адбудуцца 7 лістапада ў Парыжы і 12 лістапада ў Бруселі з ініцыятывы і па спрыянні «Офіса за дэмакратычную Беларусь» (Брусель) і асацыяцыі Belprojet (Парыж).

Артур Клінаў — вядомы беларускі мастак, фатограф і пісьменнік, выдавец часопіса «pARTisan». Яго новы раман — гэта арыгінальнае філасофскае пераасэнсаванне беларускай сталіцы. Паводле Артура Клінава, Менск — гэта мара, якая зрабілася рэальнасцю, прывідны Горад Сонца ў Краіне Шчасця, брама ў краіну Утопію, якая так і не была пабудавана.

У 2006 г. выдавецтва «Логвінаў» выдала фотаальбом Артура Клінава «Горад СОНца». Кнігай зацікавілася нямецкае выдавецтва «Suhrkamp». У выніку, фотапраект перарос у раман, які быў выдадзены на нямецкай мове ў 2006. І вось, пасля паспяховага прарыву ў нямецкамоўную літаратурную прастору, «Менск. Горад СОНца» робіць першыя крокі да англа‑ і франкамоўнага чытача. Упершыню публіцы будуць прадстаўлены ангельскі і французскі пераклады абраных раздзелаў кнігі.

Па‑беларуску раман неўзабаве мае з’явіцца ў рамках серыі «Кнігарня «Наша Ніва».

Парыж

Прэзентацыя рамана «Менск. Горад СОНца» ў Парыжы распачне месяц беларускай культуры ў французскай сталіцы. Чытанні з удзелам Артура Клінава і адкрыццё фотавыставы аўтара адбудуцца 7 лістапада ў 19:00. Месца правядзення — культурны цэнтр Maison d’Europe et d’Orient, размешчаны па адрасе 3 passage Hennel, 75012 Paris. Дадатковую інфармацыю пра месяц беларускай культуры ў Парыжы можна атрымаць па адрасе [email protected]

Брусель

У Бруселі Артур Клінаў прэзентуе выбраныя раздзелы сваёй кнігі ў перакладзе на англійскую мову. Таксама будзе дэманстравацца слайд‑шоў фотаздымкаў аўтара. Імпрэза адбудзецца 12 лістапада ў 19:00. Месца правядзення — Hanse‑Office (прадстаўніцтва Гамбурга і федэральнай зямлі Шлезвіг‑Гольштайн у ЕС). Адрас: Avenue Palmerston 20 B‑1000 Brussels. Зарэгістравацца да ўдзелу і атрымаць дадатковую інфармацыю пра імпрэзу можна праз сеціўную пошту [email protected]

Праект ажыццяўляецца пры дапамозе:
The Office for a Democratic Belarus http://www.democraticbelarus.eu/
belprojet http://www.adeef.org/belprojet/
The Hanse-Office http://www.hanse-office.de/
Perspectives Bielorussiennes http://www.perspectivesbielo.org/

Maison d’Europe et d’Orient http://sildav.ifrance.com/

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні4

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

«Пра цяжарнасць ведалі толькі яна і яе хлопец». Сталі вядомыя падрабязнасці гісторыі з мёртвым немаўлём, знойдзеным у Баранавічах у пакеце

Зубру каля трасы М1 дададуць спецэфектаў і прысвояць імя3

Фэйсбук-старонку Міколы Статкевіча прызналі «экстрэмісцкай»2

Берасцейка паляцела ў Кітай, каб яе трохгадовая дачка папрацавала мадэллю6

«Выпадак адзін на мільён». У Дняпры ў акно кватэры ўляцеў шахед, але не разарваўся1

У Малі паўстанцы-туарэгі ўзялі пад кантроль цэлы горад

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні4

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць