Улада6161

«Беларускія партызаны з Гродна» абяцаюць змагацца супраць «бандэраўцаў»

На Ютубе з'явілася відэа, на якім «беларускія партызаны з Гродна» падтрымалі гэтак званае народнае апалчэнне паўднёвага ўсходу Ўкраіны. У апісанні відэа сказана, што гэта нібыта «партызаны атраду «Віхор» з беларускага горада Гродна».

У кадры — два хлопцы ў камуфляжы і масках, якія закрываюць твар. За імі на дрэве вісіць чырвона-зялёны сцяг. Мяркуючы па галасах, ім гадоў па 17—20. Паставы выдаюць адсутнасць вайсковай выпраўкі, уражанне падмацоўваецца тым, як вісіць на іх камуфляж і зброя. Хлопцы ў войску не служылі (параўнайце з падабранымі «зялёнымі чалавечкамі» на ўсходзе Украіны).

Пытанне таксама: ці ў Беларусі ўвогуле відэа знятае. Яно з'явілася на акаўнце расійскага інфармацыйнага агенцтва «Сибинтеринфо».

Загаловак яго — «Обращение партизанив Белоруссии к ополчению Юго-востока Украины». Дзіўна, што слова «партызанаў» напісана з украінскім канчаткам.

«Звяртаемся да войскаў паўднёвага ўсходу і самога паўднёвага ўсходу, — кажуць «партызаны». — Запомніце: мы, Беларусь, з вамі, Расея таксама з вамі. Ня верце хлуслівым СМІ і ўсяму, што там гавораць. Мы будзем змагацца супраць бандэраўцаў разам з вамі, плячом да пляча. А вы трымайцеся там», — гавораць яны.

«Запомніце, рабяты: гэта наша зямля! Ворагу тут месца няма. Дзяды ваявалі, прадзеды ваявалі, і мы павінны працягнуць іх справу, гэта наша зямля. Нам тут жыць, і тут жыць нашым дзецям і нашым унукам», — гаворыцца ў паведамленні.

«Партызаны» звярнуліся да так званых «бандэраўцаў». Для гэтага адзін з іх падышоў бліжэй да камеры — ажно яна трохі запацела ад яго дыхання.

Цікава, што ён ужывае турэмна-слэнгавае слова «папуталі», вядомае па расейскіх крымінальных серыялах.

«Вы, рабяты, папуталі: гэта не тая зямля, дзе будуць выконваць вашую волю. Тут мы гаспадары. Госць застаецца госцем да таго часу, пакуль у доме ёсць гаспадар. І ён у гэтым доме ёсць, паверце», — заявілі «партызаны» на відэа.

Каментары61

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты17

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

Самая шчаслівая краіна ў свеце апынулася ў лідарах па смяротнасці ад наркотыкаў10

«Дзіўнае жаданне ў гэтыя дні». Зяленскі не рэкамендуе замежным палітыкам ехаць 9 мая ў Маскву6

Кучынскі: Падчас візіту Ціханоўскай у Арменію беларускія ўлады спрабавалі задзейнічаць механізмы міжнароднага вышуку6

Двух былых міністраў абароны Кітая прыгаварылі да смерці. Перад самым арыштам аднаго з іх расхвальваў Лукашэнка

Беларускага прызёра Алімпіяды ў Парыжы злавілі на допінгу1

Расійскі ўрад прапанаваў перагледзець правілы легалізацыі расіян у Беларусі4

Мак.by прыпыніў будаўніцтва рэстарана ў Барысаве

Яшчэ адзін беларускі хакеіст падпісаў кантракт з клубам НХЛ1

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты17

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць