Здарэнні22

Крымінальныя справы ў Вілейцы

Яўгена Сінілу праводзілі з пасады з кветкамі.

«У райвыканкаме правялі ператрус з удзелам спецназа. Мэра выводзілі ў кайданках», — прыйшло паведамленне ад чытача з Вілейкі некалькі тыдняў таму.

Акурат тады ў раён прызначылі новага кіраўніка — Віктара Ката. Але былы мэр Яўген Сініла неўзабаве з’явіўся на публіцы — здаровы і без кайданкоў.

Аказалася, арыштаваць не арыштавалі, а вось справу крымінальную завялі — за злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Па інфармацыі Следчага камітэта, будаваў сабе дом за кошт дзяржавы. Мясцовыя арганізацыі перавозілі матэрыялы па вусным загадзе, а будаўнікі ў працоўны час «шабашылі» на мэравай фазэндзе — без афармлення дамоваў аб аплаце. Цяпер праводзіцца фінансава­-эканамічная экспертыза, каб вызначыць суму шкоды.

Ужо вялося расследаванне, калі Яўген Сініла атрымаў ад кіраўніка Міншчыны Сямёна Шапіры грамату і грашовую прэмію. «Ён адзін са найстарэйшых работнікаў кіраўнічага корпуса, і сур’ёзных падстаў для таго, каб перапыніць з імі працоўную дзейнасць, не было», — заявіў Шапіра, назваўшы ініцыятарам сыходу з пасады самога Сінілу. Цяпер, у святле новых падзей, звальненне не здаецца выпадковым. Сініла, між іншым, узначальваў раён з чэрвеня 2001 года.

А з 1 лютага на працы няма дырэктара вілейскага вопытнага лясгаса Паўла Касяка — арыштаваны. «Крымінальная справа расследуецца па фактах крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры. Накладзены арышт на маёмасць абвінавачванага. Прыменена мера стрымання — заключэнне пад варту», — пракаментавала прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Павел Касяк. Фота peramoga.by.

Што можа скрасці ляснік? Вядома ж, лес. Пра гэта гавораць і ў самой Вілейцы. Справа нібыта тычыцца дома ці некалькіх дамоў, якія будаваліся з мясцовага лесу. Павел Касяк — паважаны ў горадзе чалавек. Яго, дарэчы, назвалі «Чалавекам года Міншчыны — 2010». А цяпер можа адправіцца за краты ад 3 да 10 гадоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго7

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Усе навіны →
Усе навіны

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу32

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ57

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

Памёр Уладзімір Куліковіч4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго7

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць