Усяго патроху1212

Лідар метал-гурта Gods Tower збіраецца балатавацца ў прэзідэнты 

Лідар легендарнага гомельскага метал-гурта Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў (сцэнічны псеўданім Лэслі Найф) аб'явіў у сацсетках пра намер балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі. 

Музыкант стварыў уласны сайт, на якім апублікавана яго перадвыбарная праграма. Ён, у прыватнасці, піша: «Калі я стану прэзідэнтам, першым чынам выдам указ аб пабудове ў Беларусі касмадрома і правядзенні ўласнай Алімпіяды. Акрамя таго, мы запатрабуем вярнуць нам усе нашы спрадвечныя землі ад Айдаха да Плутона. Мы не станем разменьвацца на танкі, самалёты і кулямёты. Мы пабудуем сваю Зорку Смерці з чаркай і скваркай! Галоўнае што? Галоўнае, каб скафандр не ціснуў! А там і да эканомікі дабярэмся». 

Лэслі Найф пазіцыянуе сябе як «былога касмічнага пірата». «У нас будуць самыя вялікія ўраджаі, міжгалактычныя трактары і Вялікі хакейны калайдар!» — абяцае ён. 

Адным з пунктаў перадвыбарнай праграмы музыканта з'яўляецца легалізацыя карупцыі. «Нельга ігнараваць факт перанасычанасці нашага грамадства карупцыяй. Я прызнаю, што гэта прыроджаная хвароба. Таму, у адрозненне ад іншых палітыканаў, я прапаноўваю карупцыю легалізаваць. Мы пабудуем дамы карупцыі, цэлыя вуліцы рыжых ліхтароў, дзе чыноўнікі змогуць займацца карупцыяй у парадку індывідуальнага прадпрымальніцтва. Такім чынам, мы папоўнім бюджэт і знойдзем сродкі на будаўніцтва касмадромаў на вёсцы, а таксама на мадэрнізацыю касмічнага флоту», — піша Лэслі Найф. 

На пасадзе прэзідэнта ён таксама мае намер развіваць касмічную праграму. «Абгрунтавана сцвярджаю, што на гэты момант справа касманаўтыкі ў нашай краіне знаходзіцца ў глыбокай чорнай дзірцы, таму адразу пасля майго прыходу да ўлады асігнаванні на гэтую галіну народнай гаспадаркі будуць шматкроць павялічаныя.

Я хачу, каб кожны беларус мог пры жаданні зляпаць ракетаплан у падвале з наяўных дэталяў бытавой і сельскагаспадарчай тэхнікі.

Для гэтага мы сур'ёзна перагледзім агульнанацыянальную праграму адукацыі на карысць астраноміі, прыкладной касманаўтыкі і дамашняга ракетабудавання. У выніку любы беларус будзе здольны пры дапамозе самагоннага апарату вырабляць самы сапраўдны гептыл і акісляльнік!», — піша музыкант. 

У каментары БелаПАН Уладзіслаў Наважылаў растлумачыў, што яго кампанія — «не больш чым спроба пасмяяцца над выбарамі ў Беларусі».

«Калі з дапамогай СМІ зробім рэзананс, то чаму б не? Шансы — няважна, галоўнае — паспрабуем разгайдаць лодку, дакладней, разварушыць балота. Метады перадвыбарнай кампаніі і тэхналогіі мы прыменім сітуацыйныя, радыкальныя, але безбалючыя. Беларусы занадта мала ўсміхаюцца, таму ў іх эканоміка дэпрэсіўная. А ўсміхаючыся, і да Марса пешкі дойдзеш», — перакананы лідар гурту Gods tower.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць