Свет1919

ЗША — Расіі: Мы гатовы адказаць на пагрозу Украіне

Амерыканскія вайскоўцы гатовыя падтрымаць сваіх саюзнікаў у Еўропе і аказаць падтрымку Украіне. ЗША пасылаюць выразны сігнал Расіі, што гатовыя адказаць на пагрозу.

Пра гэта заявіў кіраўнік Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерал Марцін Дэмпсі, паведамляе сайт Атлантычнай рады.

Дэмпсі адзначыў, што амерыканскія дыпламаты працуюць кругласутачна, каб урэгуляваць сітуацыю з захопам Расіяй ўкраінскага Крыма.

Генерал сказаў, што ён размаўляў з ваеннымі калегамі з Расіі, і падаў выразны сігнал Украіне і сябрам НАТО, што ЗША гатовыя «адказаць вайскоўцамі ў выпадку неабходнасці».

«Мы спрабуем сказаць (Расіі) не нагнятаць сітуацыю далей ва Усходняй Украіне, і дазволіць стварыць умовы для ўрэгулявання сітуацыі ў Крыме», — падкрэсліў Дэмпсі.

«Гэта пытанне, якое заслугоўвае таго, каб яго ацанілі і разглядалі ў адпаведнасці з развіццём падзей», — сказаў амерыканскі ваенны на пытанне, ці ёсць верагоднасць ваеннага ўмяшання ЗША ва ўмовах крызісу.

«У нас ёсць дагаворныя абавязацельствы з нашымі саюзнікамі па НАТО. І я запэўніў іх, што, калі гэта абавязацельства будзе задзейнічана (у Еўропе), мы адкажам», — сказаў Дэмпсі.

Ён папярэдзіў, што ўварванне расійскіх вайскоўцаў у Крым стварае рызыкі для ўсіх краін Еўропы і саюзнікаў па НАТО.

«Калі Расія мае права зрабіць гэта … увайсці ў суверэнную краіну пад падставай абароны этнічных расейцаў ва Украіне, гэта стварае рызыкі для Еўропы ў месцах, дзе ёсць этнічныя анклавы», — паведаміў генерал.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны3

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт4

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны3

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць