Расія ў выпадку ўвядзення санкцый з боку ЗША будзе вымушана сыходзіць у іншыя валюты, ствараць сваю разлікова-аплатную сістэму, заявіў у аўторак дарадца прэзідэнта РФ Сяргей Глазьеў.
«Мы будзем вымушаныя сыходзіць у іншыя валюты, ствараць сваю разлікова-аплатную сістэму. У нас выдатныя гандлёва-эканамічныя адносіны з нашымі партнёрамі на Усходзе і на Поўдні, і мы знойдзем cпосаб не толькі абнуліць нашу фінансавую залежнасць ад ЗША, але і выйдзем з гэтых санкцый з вялікай выгадай для сябе», — сказаў Глазьеў.
Нагадаем, што сенат ЗША разглядае санкцыі супраць Расіі ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне. Старшыня падкамітэта па еўрапейскіх справах у сенаце Крыс Мэрфі заявіў журналістам, што сенат можа ўвесці санкцыі супраць расійскіх банкаў, заклікаць адміністрацыю да замарозкі актываў расійскіх дзяржаўных устаноў і прыватных інвестараў, а таксама ўвесці візавыя абмежаванні для расійскіх грамадзян.
Каментары