Грамадства99

Назвы станцый у метро з 20 красавіка будуць абвяшчаць па-беларуску і па-англійску

Назвы станцый у мінскім метро з 20 красавіка будуць аб'яўляць на беларускай і англійскай мовах. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік КУП «Мінскі метрапалітэн» Расціслаў Юрэня.

У сувязі з правядзеннем у беларускай сталіцы чэмпіянату свету па хакеі ў працы метрапалітэна плануецца ўвядзенне новых рэчаў.

«Увесь блок моўных аб'яваў у вагонах і на станцыях будзе дублявацца на англійскай мове, у тым ліку назвы станцый. Запіс ўжо праведзены, засталося яго загрузіць у інфарматары. Гэтая сістэма будзе запушчана з 20 красавіка», — адзначыў Расціслаў Юрэня.

«Кантралёрам і касірам выдалі 200 расійска-англійскіх і англа- расійскіх размоўнікаў, для таго каб яны змаглі хаця б на базавым узроўні кантактаваць з замежнымі гасцямі. Акрамя таго, плануецца прыцягнуць студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, існуе папярэдняя дамоўленасць. Яны будуць дзяжурыць каля кантралёраў, для таго каб дапамагчы ўдзельнікам і заўзятарам чэмпіянату зарыентавацца ў незнаёмым горадзе», — распавёў Расціслаў Юрэня.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве36

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве36

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць